Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Дня роднай мовы. Дзень дарэння кніг

Да Дня роднай мовы. Дзень дарэння кніг

24 лютага 2022, 12:56 Мова 112
Да Дня роднай мовы. Дзень дарэння кніг

З 10 па 25 лютага Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы ладзіць акцыю “Дзень дарэння кніг”.

Абвешчаная акцыя дасць магчымасць падоўжыць жыццё вашым кнігам. Кожны з Вас можа ўнесці свой пасільны ўклад у кніжны фонд бібліятэкі, пашырыўшы яго выданнямі волатаў беларускага слова – Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Не саромейцеся быць шчодрымі і спагаднымі!

Акрамя гэтага ў бібліятэках раёна спланаваны шэраг мерапрыемстваў:

18.02 – гульня “Родных слоў таямніцы”. Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 2”;

18.02 – гадзіна роднай мовы “Жыві ў сэрцы маім матуліна слова”. ” Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 3”;

18.02 – гадзіна роднай мовы “Да роднай мовы крок зраблю”. Адкрыты прагляд літаратуры “Слава кніжцы беларускай!” Філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Тарнова”;

19.02 – урок роднай мовы “Любі, шануй, ведай роднае слова!” Філіял “Дзітвянская сельская бібліятэка”;

19.02 – гадзіна роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова”. Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 5”;

19.02 – гадзіна роднай мовы “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.  Бібліятэка агр. Бердаўка;

19.02 – конкурсная праграма “Я люблю сваю мову родную…”. Бібліятэка агр. Мажэйкава;

19.02 – бліц-турнір “Слова роднае – вечнасці след”. Фі-ліял “Інтэграваная бібліятэка вёскі Мінойты”;

20.02 – гульня “Размаўляй са мной па-беларуску” Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 4”;

21.02 – гадзіна краязнаўства “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова”. Лідская гар. бібліятэка № 1;

21.02 – літаратурная гасцёўня “Шануйце роднае слова!” Філіял “Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая”;

21.02 – гульня-тэст “Ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?” Бібліятэка агр. Гуды;

22.02 – дзень роднай моы “Галоўны нацыянальны скарб”. Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы;

22.02 – паэтычная хваля “Таямніцы родных слоў”. Філіял “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча”.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас