Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ён прайшоў ГУЛАГ. Да 100-годдзя Янкі Жамойціна

Ён прайшоў ГУЛАГ. Да 100-годдзя Янкі Жамойціна

17 лютага 2022, 13:35 Грамадства 53
Ён прайшоў ГУЛАГ.  Да 100-годдзя Янкі Жамойціна

28 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння празаіка, публіцыста і грамадскага дзеяча Янкі Жамойціна (1922-2003). Янка Жамойцін быў родам з Лідчыны. Вучыўся ў польскай школе ў Скрыбаве і ў Шчучыне, а потым – у польскай гімназіі ў Варшаве. Закончыў у Жэшуве прафесіянальны інстытут права і адміністрацыі. Меў дыплом магістра адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта. Жыў і працаваў у Варшаве.

У 1943 годзе кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі Янка Жамойцін быў накіраваны ў Саюз беларускай моладзі (СБМ) дзеля пашырэння ідэі незалежнасці сярод моладзі. Ён з’яўляўся акруговым кіраўніком СБМ у Наваградку. У канцы Другой сусветнай вайны Янка Жамойцін апекаваўся беларускімі хлопцамі ў нямецкіх лагерах працы ў Кёльне і ў Дэсаў. А восенню 1945 года ўжо жыў у Польшчы, дзе праз чатыры гады быў арыштаваны органамі МДБ і асуджаны ў Менску на 25 гадоў зняволення, хаця пракурор патрабаваў расстрэлу. Пасля суда з Менска быў этапаваны ў канцлагер пад Акмолінскам, а потым у Караганду. У ГУЛАГУ адбыў 7 гадоў і ў 1957 годзе вярнуўся ў Варшаву. Жывучы ў Варшаве, Янка Жамойцін прымаў удзел у самых розных беларускіх арганізацыях. Актыўна друкаваўся на старонках беларускага тыднёвіка “Ніва”, а таксама ў іншых беларускіх выданнях Польшчы і ЗША. У зборніку “Лёс аднаго пакалення” (Беласток, 1996) апублікаваў сваю біяграфічную аповесць “З перажытага”.

Аповесць надрукавана ў Беларусі ў часопісе “Лідскі летапісец” (№№ 77- 83).

Сяргей Чыгрын.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас