Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
XXIV Алімпійскія гульні адкрыліся ў Пекіне

XXIV Алімпійскія гульні адкрыліся ў Пекіне

16 лютага 2022, 23:43 Спорт 49
XXIV Алімпійскія гульні адкрыліся ў Пекіне

Цырымонія адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў прайшла на кітайскім Нацыянальным стадыёне вядомым пад назвай “Птушынае гняздо”. Арганізатары падрыхтавалі ўнікальнае шоў, якое аб’яднала сучасныя тэхналогіі і гістарычныя традыцыі Кітая. Лейтматывам цырымоніі адкрыцця стаў дэвіз Алімпійскіх гульняў у Пекіне “Разам дзеля агульнай будучыні”.

Галоўная частка цырымоніі адкрыцця – парад атлетаў заняў больш за гадзіну. Па “птушыным гняздзе” прайшла 91 нацыянальная каманда. Беларуская каманда выйшла на стадыён пад сімвалічным нумарам – 22. Сцяг на цырымоніі адкрыцця пранеслі канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава.

– Для нас вялікі гонар несці наш дзяржаўны сцяг на цырымоніі адкрыцця Гульняў у Пекіне, – адзначылі перад цырымоніяй Ганна і Ігнат.

Пасля параду спартсменаў арганізатары яшчэ раз нагадалі ўсім, як важна быць разам. Некалькі дзясяткаў сняжынак утварылі кольца на фоне алімпійскіх кольцаў. Затым гэтае кольца пераўтварылася ў адзіную сняжынку. Гэтая сцэна сімвалізуе індывідуальнасць кожнага спартсмена, як вядома, у свеце няма аднолькавых сняжынак. Затым гэтая сняжынка прызямлілася ў самым цэнтры стадыёна. На яе фоне віталі ўдзельнікаў Алімпіяды афіцыйныя асобы.                 

Паводле “Звязды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Гуды гудзелі!  У Лідскім раёне адзначылі свята бульбы
Культура

Гуды гудзелі! У Лідскім раёне адзначылі свята бульбы

25 кастрычніка 2021, 23:1913
Далучайцеся да нас