Найважнейшым юрыдычным дакументам нашай старажытнай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага – з’яўляўся Статут 1588 года.
Статут 1588 года быў прыняты пасля акта Люблінскай уніі 1569 года аб утварэнні Рэчы Паспалітай у выніку аб’яднання двух народаў. Для ліцвінскага грамадства вынікі Люблінскай уніі былі шокавымі. ВКЛ страціла трэць дзяржаўнай тэрыторыі, велікакняскі сойм павінен быў прыпыніць сваё існаванне. Грошы ў дзвюх дзяржавах прызнаваліся раўнацэннымі і аднолькавымі. Прадугледжвалася ўніфікацыя заканадаўства. Траціліся многія атрыбуты незалежнай дзяржавы.
Статут 1588 года вяртаў на месца большасць пазіцый. Ён адназначна сцвярджаў, што найважнейныя пытанні (вайна ці мір, падаткі, прыняцце законаў) меў права вырашаць толькі беларуска-літоўскі парламент (сойм). Новы кодэкс законаў разглядаўся як прававая гарантыя самастойнасці Вялікага Княства. Артыкул 1 раздзела IV Статута зацвердзіў дзяржаўнасць старабеларускай мовы.
У Статут увайшлі нормы канстытуцыйнага права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх краін. Статут упершыню ў нашай гісторыі падзяліў уладу на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (Вялікі князь, Рада паноў) і судовую (Галоўны трыбунал). Значна пазней, толькі ў XVII-XVIII стагоддзях, знакамітыя еўрапейскія асветнікі Джон Лок і Шарль Мантэск’е тэарытычна абгрунтуюць неабходнасць падзелу ўлады, а ў нас гэта ўжо было нормаю дзяржаўнага жыцця.
Згодна са Статутам кіраўніком беларуска-літоўскай дзяржавы прызнаваўся Вялікі князь (гаспадар). Да яго кампетэнцыі адносілася заключэнне міжнародных пагадненняў, прыём і накіраванне паслоў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру. Гаспадар лічыўся кіраўніком усіх вышэйшых органаў улады.
Асноўная роля ў абмежаванні ўлады гаспадара належала Радзе паноў, якая была пастаянна-дзейным, распарадча-выканаўчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам улады. Свае паўнамоцтвы Рада выконвала сумесна з Вялікім кня-зем, а пры яго адсутнасці – самастойна.
(250 слоў)
Па Статуту 1588 года заканадаўчая ўлада належала сойму, які працягваў традыцыі ладу Полацкага княства. Яго з’яўленне было абумоўлена неабходнасцю пашырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай улады. На пасяджэннях сойма магла прысутнічаць уся шляхта.
Суды былі незалежнымі ад улады, абвяшчалася публічнасць суда і адзінства законаў для ўсіх. Кожны абвінавачваны меў права на адваката, якія ў нас з’явіліся ўжо ў XVI стагоддзі (дарэчы, у Расіі толькі ў 1864 годзе).
(66 слоў)
Статут 1588 года не толькі абараняў незалежнасць ВКЛ, але і ўводзіў норму, па якой ні адзін замежнік не мог займаць дзяржаўную пасаду ў ВКЛ. Гэтая норма дайшла і да сёння. Прэзідэнтам Беларусі можа быць толькі ўраджэнец Беларусі.
(37 слоў)