Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Іван Навуменка. СПАДЧЫНА СКАРЫНЫ

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Іван Навуменка. СПАДЧЫНА СКАРЫНЫ

9 лютага 2022, 22:15 Мова 76
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Іван Навуменка.  СПАДЧЫНА СКАРЫНЫ

Францыск Скарына… Імя велічнае ў гісторыі культуры ўсходнеславянскіх народаў – беларусаў, украінцаў рускіх, а таксама нашых суседзяў палякаў і літоўцаў. I калі мы падкрэсліваем веліч яго імя, то гэта не азначае, што аддаём толькі даніну гістарычнай памяці. Не, здзейсненае Францыскам Скарынам для свайго народа, іншых славянскіх народаў на ніве культурна-духоўнай дзейнасці не страчвае самай надзённай актуальнасці.

Вялікі беларускі асветнік-гуманіст і першадрукар Францыск Скарына не саступаў у маштабах дзейнасці “тытанам духу” эпохі Адраджэння. Чалавек глыбокага розуму і выключных здольнасцей, усебакова падрыхтаваны вучоны-энцыклапедыст, доктар свабодных навук і медыцыны, філосаф і філолаг, знаўца розных моў, антычнай, сярэдневяковай і рэнесанснай культуры, пісьменнік і перакладчык, ён быў сапраўды незвычайнай асобай.

Фігура Францыска Скарыны ў гісторыі славянскіх культур – велічная і складаная, як сама эпоха, у якую ён жыў, у якую выношваў і ажыццяўляў свае высокія задумы. Адчуўшы ўсёй душою павевы Адраджэння і ўспрыняўшы іх як свой лёс і ўсенародную неабходнасць, выдатны сын Полацкай зямлі прыклаў неймавернага напружання намаганні, намаганні свядома грамадзянскія, каб святло адраджэнскіх ідэй свяцілася і ў вокнах яго землякоў, яго народа.

(169 слоў)

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Далучайцеся да нас