Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Шлях да ісціны

Шлях да ісціны

8 лютага 2022, 21:42 Грамадства 22
Шлях да ісціны

Штогод у студзені ў 11-й лідскай школе праводзіцца дэкада духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў “Шлях да ісціны”, удзел у якой прымаюць усе вучні і настаўнікі школы.

У гэтым годзе дэкада пачалася 15 студзеня з наведвання вялікага каляднага канцэрту для ўсёй сям’і “Чароўны свет Раства”, на які ўсіх жыхароў горада запрасілі Раённы палац культуры і Лідскае дабрачынне.

Віртуальнае падарожжа па Беларусі падчас дэкады здзейснілі вучні 5 А класа, якія наведваюць факультатыў-ныя заняткі “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. Вывучаючы тэму “Беларускія народныя традыцыі святкавання Раства Хрыстова. Каляда”, дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся не толькі з асаблівасцямі падрыхтоўкі нашых продкаў да свята і гісторыяй каляднай ёлкі, але і ўбачылі фрагменты відэафільмаў аб такіх  беларускіх народных абрадах, як “Калядныя цары”, які існуе толькі ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна і ўнесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, “Цягнуць Каляду на дуба” в. Новіны Бярэзінскага раёна, “Ката пячы” в. Скірмантава Дзяржынскага раёна,  “Тры каралі” в. Ваверка Лідскага раёна. Гэта стала сапраўдным калядным падарожжам для дзяцей.

Адметным і неверагодна займальным мерапрыем-ствам для вучняў 5-7 класаў стаў удзел у квэсце “Каляднае падарожжа”. На сямі станцыях школьнікі атрымлівалі заданні, якія патрабавалі ведаў біблейскай гісторыі, паняццяў, вызначэнне выяў калядных атрыбутаў, назваў посных страў на Куццю,  традыцый. Вучні адказвалі на пытанні, аднаўлялі тэкс біблейскай гісторыі нараджэння Іісуса Хрыста, разгадвалі сканворды, складалі каляднае лато, шукалі код да зашыфрованага выразу, падарожнічалі па лабірынце паняццяў. Падводзячы вынікі квэста, усе пераканаліся ў адным, што гульня дазволіла кожнаму ўдзельніку  папоўніць свае веды аб адным з галоўных свят усіх хрысціян. 

Цікавым і адначасова адказным для вучняў 8-10 класаў стала падрыхтоўка і ўдзел у V школьных праваслаўных краязнаўчых чытаннях, якія ў гэтым годзе былі прысвечаны тэме “Цудатворныя іконы Прасвятой Багародзіцы”. Падлеткі пазнаёміліся з гісторыяй цудатворных ікон Багародзіцы, якія сёння шануюцца ў храмах Гарадзенскай вобласці. Усяго было сабрана і прадстаўлена ўвазе слухачоў 15 выступленняў. Гэта гісторыі Багародзічных ікон з такіх месц, як Сынкавічы, Жыровічы, Мураванка, Ракавічы, Сукневічы, Голдава, Мір, Баруны, Ліда, Гародня, Сапоцкін, Наваградак і інш. Лёс кожнай святыні – гэта не проста гісторыя выявы, а нешта своеасаблівае, што дазволіла юным праваслаўным краязнаўцам глыбей зазірнуць у свет веры.

Падчас дэкады ва ўсіх класах прайшлі ўрокі духоўнасці на духоўна-маральныя тэмы “Праваслаўныя храмы Лідчыны”, “25 жамчужын Лідскага краю”, “Прыгажосць выратуе свет”, “Хрысціянскае разуменне сям’і і шлюбу”, “Віртуальная рэальнасць”, “Святыні зямлі Беларускай” і інш. 

На працягу дэкады “Шлях да ісціны” вучні школы наведвалі храм Усіх Святых, дзе ўрокі духоўнасці правёў настаяцель храма айцец Уладзімір Яроміч.

Хочацца адзначыць, усе мерапрыемствы былі накіраваны на адраджэнне духоўнай спадчыны праваслаўных беларусаў, далучэння маладога пакалення да правільнага фарміравання светапогляду і адносін да жыцця, а таксама на развіццё творчага мыслення і пазнавальнай дзейнасці школьнікаў.

Наталля Мікалаеўна Анашкевіч,

кіраўнік факультатыўнага курса па духоўна-маральным выхаванні сярэдняй школы № 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0514
Далучайцеся да нас