Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новае прачытанне Змітрака Бядулі выклікала цікавасць да яго асобы

Новае прачытанне Змітрака Бядулі выклікала цікавасць да яго асобы

4 лютага 2022, 07:05 Культура 61
Новае прачытанне Змітрака  Бядулі выклікала цікавасць да яго асобы

Аматары жывога і сакавітага беларускага слова сабраліся 18 студзеня на ўрачыстае падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Гэта было адно з мерарапрыемстваў у межах праекта ” На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Зварот да творча-сці класіка праз больш чым стагоддзе дазваляе па-новаму перачытаць старонкі яго твораў, асвятліць мала даследаваныя перыяды яго дзейнасці.

На адкрыцці імпрэзы выступіла са спевамі  ўдзельніца тэатра ” Жывое слова” Алеся Сівохіна.У 2020 годзе праходзіла шмат імпрэз, прысвечаных Змітраку Бядулю, сярод іх найбольш важнымі былі “круглы стол” па творчасці беларускага класіка і ініцыяваны творчы конкурс.

Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 827 чалавек, што сведчыць пра паспяховае дасягненне мэтаў конкурсу: прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да вывучэння беларускай літаратуры і прывабіць да пазнання нацыянальных культурных каштоўнасцей.

Пра мэту конкурсу распавяла дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аксана Юр’еўна Кніжнікава:

– Нам хацелася павысіць чытацкую цікавасць да фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых бібліятэк, стымуляваць творчую актыўнасць вучняў школьных і пазашкольных устаноў, моладзі і творча актыўных пластоў насельніцтва.

Інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу выступілі Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, “Выдавецкі дом “Звязда””, часопіс “Бярозка”, газеты “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”.

Умовамі конкурсу было напісанне эсэ з сюжэтнай лініяй па творах Змітрака Бядулі. Сюжэт эсэ мог адлюстроўваць жыццё галоўных і другарадных герояў. На выбар прапанаваліся чатыры творы Змітрака Бядулі: “Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На Каляды к сыну”. Большасць эсэ былі створаны да апошняга апавядання.

З  боку Аргамітэта конкурсу з прывітальнымі словамі выступілі Таццяна Анатольеўна Лаўрык і Юлія Амосава. Найбольшая колькасць твораў паступіла з Менскай – 198 і  з Гомельскай вобласці – 185. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі літаратурных выданняў, літаратуразнаўцы:  Яна Будовіч і Анатоль Трафімчык з   ЛіМа” і ” Звязды”, Ігар Шаладонаў, Аксана Данільчык, прафесар Зоя Мельнікава і іншыя.

Былі распрацаваны спецыяльныя намінацыі, па якім былі ўганараваны ўдзельнікі: “За новае прачытанне твораў Змітрака Бядулі”,”За лепшы рамантычны твор”,”За любоў да паэзіі” і іншыя.

З душэўнымі словамі выступіў Яфім Плаўнік, сын пісьменніка, 1934 года нараджэння, тэхнічны спецыяліст па адукацыі. Ён падзякаваў усім удзельнікам і ўзгадаў пра фільм, балет і п’есу, пастаўленыя па найбольш папулярным творы, аповесці “Салавей”. Яфім Самуілавіч распавёў пра моманты перапахавання парэшткаў яго бацькі і ўдзел у гэтым айца Вік-тара, малітвы хрысціянаў і юдэяў за спачын душы беларускага пісьменніка, які прысвяціў роднай зямлі свой талент.

Пераможцы конкурсу  Ілля Коласаў, Валерыя Шпак, Дар’я Белякова, Маргарыта Шабар, Марыя Міхайлаўна Курбан і іншыя былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі і квіткамі ў Вялікі оперны тэатр. Адна са старэйшых удзельніц конкурсу (а такімі былі пераважна настаўніцы рэгіянальных школ і метадысты пазашкольных творчых устаноў адукацыі) вышыла партрэт Змітрака Бядулі і падаравала яго Нацыянальнай бібліятэцы.У конкурсе таксама ўдзельнічалі члены літаратурных аб’яднанняў “Наддзвінне” і “Натхненне”.

 Хочацца верыць, што сярод пераможцаў конкурсу знойдуцца будучыя студэнты-філолагі і аспіранты, маладыя літаратуразнаўцы, для якіх іскра, запаленая разважаннем над аповесцямі і сустрэчай з сынам класіка, зацепліць агенчык на ўсё жыццё.

 – Літаратура, творчасць і культура застануцца з чалавекам  на ўсё жыццё! – адзначыла на падсумаванне паэтэса і перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Мова

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:5516
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Далучайцеся да нас