Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшла кніга пра беларускія буквары, матэрыялы для якой збіраліся па ўсім свеце

Выйшла кніга пра беларускія буквары, матэрыялы для якой збіраліся па ўсім свеце

2 лютага 2022, 08:05 Выданні 44
Выйшла кніга пра беларускія буквары, матэрыялы для якой збіраліся па ўсім свеце

У даследаванні гісторыка, намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы сабрана ўся гісторыя айчынных першых кніг для тых, хто вучыцца чытаць, ад старажытнасці да нашых дзён. Пра гэта напісаў сам аўтар у сябе ў Фэйсбуку.

Як кажа сам аўтар, ён пісаў гэтую кнігу пяць гадоў, “ёй аддаваўся амаль цалкам так шмат дзён, месяцаў, гадоў…, удзень і ўначы, на выходных і ў адпачынку, дома і ў дарозе”. Задумвалася гэта ўсё як лёгкая праца да 400-годдзя першай кнігі пад назвай “Буквар”, у выніку атрымалася ж паўнавартасная манаграфія на 336 старонак вялікага фармату.

Па словах Алеся Сушы:

“Кніга сабрала ўсю гісторыю айчынных падручнікаў для пачатковага навучання ад старажытнасці да нашых дзён. Вялікая доля помнікаў зусім невядомая нават даследчыкам, а іх ілюстрацыі публікуюцца ўпершыню.

Каб сабраць звесткі пра беларускія Буквары, аўтару давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музеяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калек-цыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (што там, амаль не захаваліся).

Па факце былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіне, Францыі, Чэхіі і Швецыі”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас