Home
У свеце

Навіны Германіі Прамова Амбасадара Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Менску Манфрэда Хутарэра ў сувязі з пачаткам новага 2022 года ад 19 студзеня 2022 года

Навіны Германіі Прамова Амбасадара Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Менску Манфрэда Хутарэра ў сувязі з пачаткам новага 2022 года ад 19 студзеня 2022 года

Паважаныя спадарыні і спадары, у новым 2022 годзе, які толькі пачынаецца, я жадаю Вам ад імя Пасольства Германіі ў Менску здароўя, задаволенасці і ўсяго самага лепшага.

У гэтым новым годзе Германія і Беларусь адзначаюць юбілей: 13 сакавіка 1992 года, ужо амаль 30 гадоў назад, паміж нашымі краінамі былі адноўлены дыпламатычныя адносіны. За гэтыя тры дзесяцігоддзі нашы краіны многага дамагліся разам.

Немцы і беларусы сёння блізкія адзін аднаму. Сотні тысяч жыхароў абедзвюх краін наведалі адзін аднаго і падтрымліваюць міжнародныя кантакты. Немцы і беларусы становяцца сябрамі, ствараюць сем’і. Мне хацелася б, каб перамяшчэнне паміж нашымі краінамі, нягледзячы на сусветную пандэмію каронавіруса, зноў стала больш простым.

За 30 гадоў немцы і беларусы разам стварылі нешта значнае. Міжнародны адукацыйны цэнтр “ІВВ” – жывы знак дыялогу і супрацоўніцтва. Гісторыкі з Германіі і Беларусі разам вывучалі нашу гісторыю, у якую ўваходзіць такі балючы раздзел пра злачынствы Германіі ў Другой сусветнай вайне, і выпусцілі публікацыі на гэтую тэму. Ужо вельмі даўно беларускія дзеці, пацярпелыя ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, па прыватнай ініцыятыве атрымалі магчымасць выязджаць на адпачынак у Германію.

Гэтае паспяховае развіццё адносін паміж нашымі грамадствамі стала магчымым толькі таму, што беларусы знайшлі ў сабе сілы і вялікадушнасць, нягледзячы на недаравальныя злачынствы, здзейсненыя немцамі падчас Другой сусветнай вайны, адкрыць для нас, немцаў, шлях да прымірэння. За гэта мы, немцы, і я асабіста вельмі ўдзячныя. Германія прызнае сваю гістарычную адказнасць. І ў часы вельмі складаных адносін паміж нашымі ўрадамі мы, немцы, і ўрад Германіі таксама будзем працягваць працаваць над асэнсаваннем злачынстваў, здзейсненых немцамі ў Беларусі і падтрымліваць гэтую працу. Мы не забываем. І захаваем шчасце прымірэння паміж нашымі народамі.

Мы шкадуем пра тое, што Інстытут імя Гётэ і Германская служба акадэмічных абменаў DААD, а таксама Цэнтральнае кіраванне нямецкіх школ за мяжой былі змушаны часова прыпыніць сваю дзейнасць. Яны наводзяць важныя масты паміж нашымі грамадствамі – асабліва паміж маладымі людзьмі, якія ўвасабляюць будучыню германа-беларускіх адносін! Мы хацелі б убачыць у Беларусі хуткае аднаўленне дзейнасці гэтых аб’ядноўваючых народы ўстаноў.

Мэтай урада Германіі па-ранейшаму застаецца падтрымка Беларусі ў імкненні яўляць сабой вольнаю, суверэнную, паважаную, дэмакратычную і квітнеючую дзяржава ў сэрцы Еўропы. Урад з’яўляецца прыхільнікам мірнага і рознабаковага абмену з Беларуссю як краінай-суседкай. Гэта асабліва адносіцца да грамадзянскай супольнасці, да людзей у вашай краіне і іх пажаданняў, надзеяў, клопатаў і перажыванняў. Менавіта ў гэтыя вельмі складаныя часы важна захоўваць адкрытымі каналы для дыялогу і камунікацыі. Барацьба з каронавірусам, абарона клімату, устойлівае развіццё, а таксама раззбраенне і меры ўмацавання даверу ў Еўропе – задачы для ўсяго чалавецтва, якія эфектыўней усяго вырашаць у супрацоўніцтве паміж дзяржавамі.

У той жа час, трэба прызнацца, што, нажаль, адносіны на дзяржаўным узроўні па сканчэнні 30 гадоў пасля іх усталявання не ў тым стане, у якім маглі б быць. Урад Германіі чакае вызвалення палітычных зняволеных і спынення гвалту і рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мы з болем усведамляем, што многія беларусы цяпер перажываюць вельмі цяжкія часы. Толькі дыялог паміж дзяржаўнай уладай і грамадзянскай супольнасцю, які стварыў бы ўмовы для вольных і справядлівых выбараў у Беларусі, на наш погляд можа паказаць шлях наперад.

Я спадзяюся, што 2022 год будзе лепшым для Беларусі і для германа-беларускіх адносін. Для гэтага мы, як Пасольства Германіі, працуем, прыкладаючы ўсе высілкі.

Яшчэ раз віншуем Вас з наступіўшым Новым годам.

Previous article Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Next article Выйшла кніга пра беларускія буквары, матэрыялы для якой збіраліся па ўсім свеце

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515