Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава да 130-годдзя Рыгора Шырмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

Выстава да 130-годдзя Рыгора Шырмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

26 студзеня 2022, 20:43 Культура 31
Выстава да 130-годдзя Рыгора Шырмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

У зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі (пам. 305) праходзіць выстава «Чараўнік народнай песні», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага харавога дырыжора і фалькларыста Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978). Рыгор Шырма — слынны музычны дзеяч, хормайстар, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, заснавальнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь. Увесь творчы лёс Р. Шырмы быў накіраваны на захаванне і працяг жыцця беларускай песні. Ён збіраў, апрацоўваў, вывучаў і ўводзіў у рэпертуар харавых калектываў шматлікія творы беларускай народна-песеннай творчасці. Выданне “Беларускія народныя песні (для хору)” (1971–1973), складзенае Р. Шырмай, змяшчае больш за 200 апрацовак народных песень. Свае эстэтычныя погляды, збіральніцкія прынцыпы, меркаванні наконт генезісу асобных фальклорных жанраў даследчык выказаў у прадмовах да зборнікаў песень і ў шэрагу артыкулаў. На выстаўве прадстаўлена больш за 60 дакументаў. Сярод іх — першы фальклорны зборнік Р. Шырмы «Беларускія народныя песні» (1929), «Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі» (1947), «Дзвесце беларускіх народных песень» (1958), а таксама галоўны вынік амаль 70-гадовай збіральніцкай і творчай дзейнасці Рыгора Шырмы — чатырохтомнік «Беларускія народныя песні» (1959–1976). Таксама экспануюцца запісы песень, кнігі і артыкулы пра майстра, напісаныя А. Журавым, І. Нісневічам, А. Лісам, В. Ліцвінкам, Т. Варфаламеевай і інш. Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выстава працуе з 12 студзеня па 12 лютага. Уваход — па чытацкім білеце Нацыянальнай бібліятэкі або білеце сацыякультурнага цэнтра. Фота: nlb.by/by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас