Home
Навука

Да ўвагі краязнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў

Да ўвагі краязнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў

19 студзеня 2022 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі распачынае цыкл сустрэч з вядомымі навукоўцамі “Крыніцы гістарычнай памяці”. Такія сустрэчы будуць адбывацца кожны тыдзень у адкрытым для публікі фармаце і на бясплатнай аснове. У межах праекта перад вучонымі, настаўнікамі, студэнтамі, вучнямі, краязнаўцамі і іншымі зацікаўленымі выступяць вядомыя ў нашай краіне вучоныя і практыкі, якія на працягу многіх гадоў займаліся пошукам і вывучэннем крыніц па айчыннай гісторыі.

Кожная сустрэча будзе прысвечана важнай старонцы нашай мінуўшчыны і раскрыта на прыкладзе гістарычных крыніц – летапісаў, рукапісных кніг, старадрукаў, даўніх карт, гравюр, падпольных і партызанскіх выданняў часоў вайны, твораў беларускай літаратуры і іншых крыніц, якія захоўваюць гістарычную памяць беларускага народа. Пасля лекцыі эксперта будзе магчымасць задаць яму пытанні, прыняць удзел у дыскусіі, атрымаць аўтограф на выданнях вядомых навукоўцаў.

У якасці першага эксперта 19 студзеня 2022 г. удзел у адкрыцці праграмы сустрэч з навукоўцамі прыме вядомы беларускі вучоны, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка. Перад публікай ён выступіць з лекцыяй “Беларуская літаратура эпохі Готыкі, Рэнесансу і Барока”. Пачатак мерапрыемства – а 15:00 у зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Калі слухачоў будзе цікавіць тэма сустрэчы, але не будзе магчымасці фізічна прысутнічаць на ёй, то можна будзе далучыцца да жывой трансляцыі. Яна будзе весціся ў рэальным часе і дазволіць не толькі назіраць за правядзеннем мерапрыемства, але і нароўні з прысутнымі задаваць пытанні да эксперта і выказацца. Трансляцыя будзе даступная без папярэдняй рэгістрацыі на платформе YouTube па адрасе https://youtu.be/1i4zRRbbwX8.

Наступная сустрэча адбудзецца ў сераду 26 студзеня ў 15:00.                  

Госцем і экспертам будзе знакаміты гісторык беларускіх летапісных крыніц, кандыдат філалагічных навук Вячаслаў Чамярыцкі, які выступіць з лекцыяй “Беларускія летапісы і хронікі”.

Падрыхтавала Э. Дзвінская.

Previous article Выстава да 130-годдзя Рыгора Шырмы ў Нацыянальнай бібліятэцы
Next article Гульня-забава "У свеце ветлівасці і дабрыні"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202517
Абнаўленне надзеi i абнуленне тугi"
Выданні

Абнаўленне надзеi i абнуленне тугi"

студ 26th, 202216
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515