Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшла з друку студэнцкая “Альтанка”

Выйшла з друку студэнцкая “Альтанка”

17 студзеня 2022, 21:24 Выданні 71
Выйшла з друку студэнцкая “Альтанка”

У Менску свет пабачыў другі выпуск паэтычнага альманаха “Альтанка”. Альманах знаёміць чытачоў з паэтычнай творчасцю студэнтаў філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, якіх аб’ядноўвае літаратурны гурток “Альтанка”. Вершы маладых аўтараў прасякнуты рамантычнасцю і лірызмам, пачуццямі любові да беларускага краю, роднай мовы, хараства свету, перадаюць непасрэдныя ўражанні і назіранні, увасабляюць жыццёва важныя сэнсы і ідэалы. Сярод аўтараў – маладыя паэты Алеся Адамовіч, Мікіта Варанцоў, Дар’я Вячэрка, Ксенія Вярынская, Аліна Данілава, Настасся Макоўчык, Яўгенія Пракапчук, Марыя Пятрэнка, Вікторыя Чарнуха, Марыя Шкляр і іншыя. Прадмову да выдання напісаў доктар філалагічных навук, прафесар Алесь Бельскі. Выхад “Альтанкі” прымеркаваны да 100-годдзя БДУ і 90-годдзя з дня нараджэння былога дэкана філалагічнага факультэта БДУ, прафесара Алега Лойкі. Дарэчы, першы выпуск “Альтанкі” быў надрукаваны ў 2011 годзе.

 Барыс Баль.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас