Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Успомнім усё ад Палямона

Успомнім усё ад Палямона

17 студзеня 2022, 23:13 Грамадства 24
Успомнім усё ад Палямона

2022 год беларускія ўлады абвясцілі Годам гістарычнай памяці і самі, магчыма, таго не разумеючы далі вялікія магчымасці грамадству па рэалізацыі самых розных праектаў у вобласці гэтай самай гістарычнай памяці.

Па-першае, гэты год павінен стаць годам адраджэння беларускага краязнаўства. Сёння краязнаўчыя агменьчыкі цепляцца ў розных рэгіёнах Беларусі і зусім не шчыльна пакрываюць яе мапу. Трэба раздуць гэтыя агменьчыкі і стварыць нарэшце агульнанацыянальнае краязнаўчае таварыства. Мабыць: або сёлета, або ўжо ніколі.

Беларусы зрабілі ўнікальную работу – выдалі Біблію Ф. Скарыны, выдалі Берасцейскую Біблію, але так і не падышлі да выдання на беларускай мове “Гісторыі літоўскага народа” Тодара Нарбута. Толькі што Прэзідэнт сказаў: “Што ў Вялікім Княстве Літоўскім было літоўскае? Кнігі пісалі на нашай мове, той жа Статут. Землі ў асноўным былі беларускія, украінскія, трохі расейскія. Насельніцтва на 80 працэнтаў было нашае, славянскае”. Тое ж можна спытаць адносна працы Нарбута: “Што там літоўскае?” Гэта наша беларуская гісторыя, якую мы не можам нават пачытаць.

Толькі што прызначылі новага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі. Можа, з пяць разоў грамадскасць ужо ставіла перад гэтым тэатрам пытанне пра пастаноўку оперы Канстанціна Горскага “Маргер”. Калі, як не сёлета, зрушыць гэтае пытанне з месца?

У свой час на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці было далёка больш за дзясятак ратушаў. Сёння няма ніводнай. І сёння ж ёсць усё, каб аднавіць ратушу ў Лідзе. Дык чаму ў Год гістарычнай памяці не пачаць гэтае пытанне вырашаць?

І не толькі ад чыноўнікаў, а ад усяго грамадства залежыць – адбудзе кожны рэгіён Беларусі гэты год толькі падмалёўкай свежай фарбай некалькіх помнікаў часоў апошняй вайны ці будзе зроблена нешта важкае і значнае для пазначэння вехаў на ўсім нашым гістарычным шляху ад таго самага Палямона да нашага часу.

Станіслаў Суднік. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас