Народны каляндар – гэта сістэма сталых ці рухомых свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, звычаяў, што замацаваны ў быце і фальклоры. Уяўляе пераважна спалучэнне язычніцкай і хрысціянскай культуры. Гэта – фальклорны каляндар: ён складзены на аснове хранонімаў, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў і ўключае традыцыйныя арыенціры на сельскагаспадарчыя работы і адпачынкі ў гадавым, сезонным, месячным і іншых цыклах-рытмах. Утрымлівае традыцыйныя феналагічныя, метэаралагічныя, агранамічныя, астранамічныя, астралагічныя і іншыя каляндарныя веды, атрыманыя пераважна шматгадовым досведам.
У народным календары на 2022 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі і г. д. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. У праваслаўных яны замацаваны за старым, юліянскім, календаром, што мае 13 лішніх дзён. Зорачкай /*/ пазначаны святы “рухомай” царкоўнай пасхаліі.
Умоўныя абазначэнні: п – панядзелак, а – аўторак, с – серада, ч – чацвер, пт – пятніца, сб – субота, н – нядзеля. Даўжыня дня і моманты ўсходу і заходу сонца падаюцца для Менска. Больш падрабязна пра значэнне хранонімаў календара можна прачытаць у нашай кнізе “Беларускі народны каляндар” (Мінск, 2002).
Студзень
- сб. Новы год. ВКЛ перайшло на студзеньскі стыль у 1550 г., Расія – з 1700 г. Святой Багародзіцы Марыі.
- ч. Першая, Посная куцця. Перадкалядная вячэра. “Які дзень, такі і год”.
“Снег на куццю – грыбы на лета,
Такая матчына прымета”. Якуб Колас..
Аб’яўленне Божае. Тры Каралі. Католікі праводзілі маскаваны абрад “Тры каралі”, або “Гэроды”.
- п. Нараджэнне Хрыстова. Пачатак Каляд. “Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…”. Калядавалі. Насілі “зорку”. Паказвалі батлейку. На Каляды праводзілі ігрышчы (“вадзілі казу”, “жанілі Цярэшку”, “пяклі ката”, гулялі ў “Яшчура” і інш.).
- н. Сцяпан. “На святога Сцяпана вышэй слуга за пана”. Хрышчэнне Божае.
- ч. Шчодрая куцця. Пачатак Шчодрага тыдня. “Мароз, хадзі куццю есці”.
- пт. Абразанне Гасподняе. Васілле. Новы год па правасл. календары. “Сею, сею пасяваю, з Новым годам вас вітаю”.
- а. Трэцяя, Галодная, Вадапосная куцця. Апошнія дні Каляд. “Каляда ад’язджае”.
- с. Вадохрышча (Кшчэнне). “Святое Кшчэнне ваду ксціла…, свет ачысціла і ваду наверх пусціла”, “На Вадохрышча завіруха – на Вялікдзень таксама”.
- ч. Прывадохрышча – заканчэнне Каляд. Пачатак Малой вясельніцы (да посту).
- пт. Аксіння. “Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце”. Фядос. “На Фядоса цёпла”.
- сб. Таццяна. Свята студэнтаў. Павел. “Вее вецер – будзе вайна”.
- пн. Апанас. Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. “Хавай нос у апанасаўскі мароз”.
Люты
- а. Ігнат. “На святога Ігната зіма багата”.
- с. Грамніцы, Стрэчанне. Ахвяраванне Божае. “Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы”, “Грамніца – хлебу палавіца…”.
- сб. Агата. Каровіна свята. “Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты”.
- н. Паўзіміца Аксіння. “На Аксіні мяце”. Дарота. “Па Дароце высахнуць хусты на плоце”.
- пт. Ігнат. “Ігнат Грамніцам рад”.
- пн. Трыфан. “На Трыфана зорна – вясна позняя”. Валянцін. Свята закаханых.
- а. Грамніцы, Стрэчанне. “Зіма з летам сустракалася…”, “На Грамніцы палавіна зіміцы”.
- пт. Агата. Каровіна свята.
- 24. ч. Улассе. Свята жывёлы. “Аўлас на сыры лас”. “На Валосага бліны пяклі ці аладкі, каб былі валы гладкі”. Мацей. “На Мацея дарога пацее”, “На Мацея адліга – будзе мароз”.
- сб. Фаціння. Заступніца ад хвароб.
Сакавік
- с. *Папяльцовая серада.
- пт. Казімір. “Святы Казімір дровы сякець”.
- н. *Першая нядзеля вялікага посту.
- с. Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на другі бок.
- сб. Рыгор. “На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора “.
- н. Васіль Капальнік. Са стрэх капае.
- пн. Аўдоцця Вясноўка. Гуканне вясны. “На Аўдокі голы бокі”. (1.03 Новы год у мінулым, сакавіцкі каляндарны стыль).
- а. Хвядот. “На Хвядота занос – усё сена знясе”.
- ч. Вясновае раўнадзенства. Усход 7.17, захад 19.18. Герасім Гракоўнік. “Герасім гракоў прыгнаў”.
- пт. *Дзедава пятніца.
- сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). “Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі”. Святога Юзафа.
- н. *Рабы тыдзень, Малая вясельніца, Развітальны, Сырапусны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай. Які добры дзень на Масленным тыдні, у той дзень ад Іллі сеялі лён. Дзяўчаты вешалі “калодкі” нежанатым хлопцам.
- с. *Лысая серада. Праталіны-залысіны. Янка, Паўра-ценне. Мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на другі бок.
- ч. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Крывы, Тлусты чацвер.
- 19. сб. *Зборава субота. Абрад “споведзі дзежкі”. Язэп. “Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту”. “На Язэпа пагода – год ураджайны”.
- н. *Зборніца, Ізбор. Адзін з варыянтаў Новага года/лета ў час прыняцця юліянскага летазлічэння. Пачатак збору ў поле. “А святы Ізбор – бяжыць вада з гор”.
- а. Саракі. Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. “Святыя Саракі ў поле саху валаклі”. Прыска. “На святога Прыску праб’е лёд і пліска”.
- пт. Рыгор. “На Рыгора зіма ідзе ў мора”. Дабравешчанне, Звеставанне. “І птушка гнязда не ўе”. Прылёт буслоў. Гуканне вясны.
- сб. Міждабравешчыны (да 7 красавіка). Забарона на “запасванне” кароў.
- с. *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты, хадзілі ў карчму і пераскаквалі цераз пень
Аляксей Цёплы. Дзень рыбалова. “На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою”.
Красавік
- пт. Дар’я Вясенняя. Адбельвалі палотны.
- п. *Пачатак Храстовага тыдня. Пяклі “храсты”. Засеўкі. Абрад “жаніцьбы коміна”.
- а. Арына. “На Арыну сей капусту ў расадніках”.
- с. *Серадапосце. Выпякалі “храстцы”. Камаедзіца. Свята мядзведзя. Дабравеснік. Пяклі пірагі “буславы лапы”.
- ч. Дабравешчанне. “Дабравешчанне без ластавак – халоднае лета”. Абрад “Страла”.
- пт. Благуста. “На Благусту сей капусту”.
- сб. Матрона. “На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае”.
- н. Пачатак *Вербнага тыдня. *Вербніца, Пальмовая нядзеля. “Не я б’ю, вярба б’е”.
- п. Пачатак *Пахвальнага тыдня. “Дзікая качка яйцом пахваліцца”.
- ч. Прабуджэнне хатніка. Мар’я. Калі ў ясную ноч прыбывала вада, то суха будзе ў жніво на хлебнай ніве.
- пт. *Пахвальная пятніца. Мыццё дзежак. Палікарп. Пачатак бясхлебіцы.
- сб. *Пахвальная субота. Не грымелі кроснамі, каб гром не грымеў. Мікіта. “Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбаловам”.
- н. *Вербніца.*ВЯЛІКДЗЕНЬ (у католікаў).
- п. Пачатак *Белага, Вялікага, тыдня. *Чысты панядзелак. Бялілі і мылі ў хаце.
- а. *Чысты аўторак. Каб на людзей і “гаўядо” не напала “парша”, трэба ўсё мыць.
- с. *Дравяная жарсць. Мыюць усё дравяное.
- ч. *Чысты чацвер. Лазня. Абрад мыцця дзежкі. Пуд. “Пуд снег пужне”. Руф. Руф рушыць снягі.
- пт. *Чырвоная, Велікодная, пятніца. Сеялі гарох. Арына. “На Арыну сей капусту”.
- сб. *Вялікая, Чырвоная, субота. Фарбавалі яйкі. Канец Вялікага посту. Зосім – ахоўнік пчол. Андрыянава ноч, Андрэй. Ноч дзявочай варажбы і чараўніцтва. Юры. (Новы год па задыяку). “Як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я на “голы” лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла”. Войцах. “Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху”.
- н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ (у праваслаўных). “Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!”Анціп – ахоўнік зубоў. Свята Божай Міласэрнасці.
- п.. Працяг *Велікоднага тыдня. “Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні пагуляюць, а апошні дзень выпраўляюць”. Свята сена (Тураўшчына). Марк. “Дождж на Марка, дык зямля як шкварка”.
Травень
- н. *Праводная нядзеля. “Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла”. Кузьма. “Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком”.
- п. *Радаўнічныя Дзяды.
- а. *Радаўніца. “На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а к вечару скачуць”.
- с. *Градавая серада. Праводны, Мёртвы, тыдзень. “Пайшла зіма да Кіева, а лета нам пакінула”.
- ч. Ляльнік. Свята Лялі – дачкі Лады.
- пт. Юр’е. Свята жывёлы. “Як дождж на Юр’я – хлеб будзе і ў дурня”. Абрад “Страла”.
- сб. Алісей. “Прыйшоў Алісей – авёс пасей”. Бабскія розбрыкі. Скокі жанчын і качанне па зямлі дзеля ўрадлі-васці.
- н. Марк. “Дождж на святога Марка – дык зямля, як шкварка”. Станіслаў. “Сей лён на Станіслава – вырасце як лава”. “Сей гуркі на Станіслава, калі сонейка ласкава”
- а. Ярылавіца. Свята Ярылы.
- пт. Якуб. “На Якуба грэе люба”.
- сб. Макарэй. Абрады ля вады.
- н. *Міраносцы. “На Міраносця п’яныі бабы цігаюць адна адну за валосця”. Барыс. Апякун поля і жывёлы.
- с. Арына Расадніца. Дзень высаджвання расады ў Паазер’і.
- пт. Антоній. “На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца дык і прадасца”.
- сб. Іван Веснавы. Апякун земляроба. “На Івана каласок, а на Пятра піражок”.
- н. Мікола Веснавы. Свята пастухоў. “Сей гуркі па Міколе,будзе ўсім даволі”. Алёна. “Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена”.
- 23. п. Пачатак *Пераплаўнага, Чарвівага, тыдня. Не трэба садзіць, бо заядуць чэрві. Зілот. “Сей пшаніцу на Зіло-та, і яна будзе як злота”.
- а. Макей. “Мокра на Макея – і лета не прасушыць”. Кірыла і Мяфод. Калі дзень мокры – і лета будзе мокрае.
- с. *Градавая, Пераплаўная, серада. Засцярогі ад граду і дажджу. Епіфан. “На Епіфана раніца ў чырвоным каптане, неба з барваю – гарачае лета”.
- ч *Ушэсце. Унебаўшэсце пана Езуса. Свята агляду жыта..
- пт. Сідары. “Прыйшлі Сідары – прыйшлі і сіверы”.
- сб. Пахом. “Святы Пахом павее цяплом”. “Садзі капусту на Пахом – будзеш насіць мяхом”.
- н. Магдалена. Зязюльку прысылае.
- а. Шэсць дзеў. “Лён сей позні”. Канапелька Матруна. “У зямлю махнула“. Фядот. “Як на дубе апушка – у Фядота аўсу поўна кадушка”.
Чэрвень
- ч. *Ушэсце. Тры пакутнікі. “Няма лета, але пасля іх не бывае зімы”.
- 3. пт. *Градабойны, Ледавіты дзень. Алёна, Ульяна. Дзень ільну.
- сб. Васіліск. “Ад Васіліска і салавей блізка”.
- н. Дзень Ефрасінні Полацкай. Хадзілі пакланіцца і абракацца. *Сёмуха, Зыход Св. Духа. Свята зелені.
- а. Ян. “Рой перад Янам – пчаляр панам”.
- с. *Градавая серада.
- ч. Езуса Хрыста, Найсвяцейшага і Вечнага Святара. Абрад “Страла”.
- с. *Сёмушныя Дзяды. Духавая субота, Зялёная субота. Перавод уніятаў у праваслаўе.
- н. *Сёмуха, Тройца. Культ продкаў і расліннасці. “Павядзём Куста пад гай зялёненькі…”.
- п. *Святы дух. “На Духа будзе цёпла і суха”. Ерамей. Антоні. “Антоні, аддай коні”.
- а. *Конскі Вялікдзень. Свята коней. Юстын і Харытон. “Юстын цягне ўверх каноплі, а Харытон – лён”.
- ч. Лук’ян. Паўднёвы вецер на Лук’яна – на добры ўраджай яравых. *Божае цела, Дзявятнік.
- п. Русальніца, Іван ды Мар’я. Праводзіны вясны. “На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі…”. Летняе сонцастаянне (з 17.06 да 23). Даўжыня дня – 17.07. Усход – 4.38, захад – 21.45.
- а. Тодар. “На Тодара раса – канапель паласа”.
- с. *Градабой, Серада Русаль. Здабывалі з ясеня святы агонь. Кірыла. Пачыналі касавіцу ў Паазер’і.
- ч. *Дзявятнік. “Дзеўяць ягодзін на ветцы”. Абліваха. Нараджэнне Св. Яна Хрысціцеля, Купала. “Дзень адбаўленне, ночы прыбаўленне”. “Сонца грае”. У старажытн. – Новы год/лета.
- пт. *Дзевятуха. Дзень ад навальніцы. Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
- сб. Анапрэй. “Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ”.
- н. *Русальчыны розыгры. Засцерагаліся рос. Акуліна Грачышніца. Сеялі грэчку. Задзярыхвост.
- п. *Пятроўка да 11 ліп. Пятроўскі пост. Пятроўка-галадоўка.
- а. Амос. “Прыйшоў Амос – цягне ўгору авёс”.
- с. Ціхан. “Пеўчыя птушкі заціхаюць”. Святых апосталаў Пятра і Паўла, Пятрок. “Да Пятра зязюльцы кукаваці”. “Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйдзе Ілья – ападуць і два”.
- ч. *Дзясятнік. “Дзесятнік гнаі возіць”.