Home
У свеце

Навіны Германіі. У ФРГ спыняе працу палова з дзейсных АЭС

Навіны Германіі. У ФРГ спыняе працу палова з дзейсных АЭС

У Германіі спыняюць працу тры атамныя электрастанцыі (АЭС): у Брокдорфе (зямля Шлезвіг-Гальштэйн), у Грондзе (Ніжняя Саксонія) і Гундрэмінгене (блок 3, зямля Баварыя). Як перадало ў пятніцу, 31 снежня, агенцтва dpa, АЭС будуць адключаны ад сеткі і выведзены з эксплуатацыі. Пры гэтым неабходны па законе дэмантаж, як чакаецца, зойме яшчэ шмат гадоў.

 

У Германіі застануцца толькі тры АЭС

Такім чынам на тэрыторыі Германіі працягнуць пастаўляць электраэнергію толькі тры іншыя пакінутыя АЭС – у Баварыі, Бадэн-Вюртэмберзе і Ніжняй Саксоніі. Яны ў рамках поўнай адмовы ад атамнай энергіі (АЭ) павінны завяршыць вытворчасць роўна праз год.

Пры гэтым два заводы, якія вырабляюць, у прыватнасці, цеплавылучальныя элементы (твэлы) на экспарт, працу працягнуць.

У Грондзе праціўнікі АЭ раней абвясцілі, што адзначаць вывад электрастанцыі з эксплуатацыі пікетам і дэманстрацыяй.

 

Адмова ад атамнай энергетыкі была зацверджана

ў 2011 годзе

Федэральны ўрад Германіі зацвердзіў адмову ад АЭ ў 2011 годзе пасля аварыі на АЭС “Фукусіма”.

Рух праціўнікаў атамнай энергетыкі яшчэ ў 1980-х гадах аб’яднаў сотні тысяч пратэстоўцаў супраць будаўніцтва АЭС у Брокдорфе. Лютыя сутыкненні з паліцыяй адбываліся ў тыя гады шматкроць.

Гэта звязана з тым, што пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе ў Германіі таксама быў выяўлены падвышаны ўзровень радыяцыі ў глебе і харчовых прадуктах.

 

У свеце дзейнічае больш за400 АЭС

Тым часам цэлы шэраг краін, у прыватнасці Францыя, Вялікабрытанія, ЗША, Індыя, Расія і Кітай, працягваюць належыць на АЭ. У свеце па-ранейшаму дзейнічае больш за 400 АЭС. У наш час будуецца каля 50 рэактараў, 18 з іх – у Кітаі. Яшчэ 300 знаходзяцца на стадыі планавання.

Свой унёсак у захаванне атамнай энергетыкі робяць і лабісты, якія прасоўваюць ідэю вытворчасці, па іх словах, “чыстай энергіі,  што спрыяе дасягненню кліматычных мэт”. Прэзідэнт Эманюэль Макрон, да прыкладу, абвясціў, што для дасягнення кліматычнай нейтральнасці да 2050 года пасля перапынку ў некалькі дзесяцігоддзяў Францыя пачне будаваць новыя атамныя электрастанцыі.

Паводле СМІ.

Previous article Дом Таўлая запрашае. Вядзе рэй верабей
Next article Ірландская мова стала працоўнай ва ўстановах Еўрасаюза

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515