Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Ашчаджэнні немцаў у 2021 годзе дасягнулі новага рэкорду

Навіны Германіі. Ашчаджэнні немцаў у 2021 годзе дасягнулі новага рэкорду

11 студзеня 2022, 20:23 У свеце 17
Навіны Германіі. Ашчаджэнні немцаў у 2021 годзе дасягнулі новага рэкорду

Фінансавыя актывы прыватных хатніх гаспадарак у Германіі выраслі за мінулы год да рэкордных 7,7 трыльёна еўра. Жыхары краіны адкладалі ў сярэднім 15 еўра з кожнай заробленай сотні.

Многія жыхары Германіі ў 2021 годзе працягнулі эканоміць, у выніку чаго ў краіне ўсталяваны новы рэкорд па аб’ёме прыватных зберажэнняў, паведаміла ў нядзелю, 2 студзеня, агенцтва dpa са спасылкай на дадзеныя адной з найбуйнейшых банкаўскіх груп ФРГ DZ Bank.

Паводле яе разлікаў, за 2021 год фінансавыя актывы прыватных хатніх гаспадарак павялічыліся на больш, чым 7 адсоткаў і дасягнулі рэкордных 7,7 трыльёна еўра. Афіцыйныя дадзеныя Нямецкага федэральнага банка (бундасбанк), як чакаецца, будуць апублікаваны ўвесну.

У разліках DZ Bank да ўвагі прымаюцца грашовыя сродкі і банкаўскія ўнёскі, каштоўныя паперы, уключаючы акцыі і фонды, а таксама выплаты, чаканыя ад страхавых кампаній.

– Галоўнай рухальнай сілай назапашвання багаццяў сталі зэканомленыя сродкі, аб’ём якіх, хоць і трохі паменшыўся, быў ізноў надзвычай высокім па гістарычных мерках, – кажа эканаміст DZ Міхаэль Штапель (Michael Stappel). Па яго словах, у 2021 годзе з кожных 100 еўра прыбыткаў прыватныя хатнія гаспадаркі ФРГ меркавана адкладвалі ў сярэднім 15 еўра.

 

У 2020 годзе жыхары ФРГ адкладалі рэкордныя 16,1 еўра з кожнай сотні

Самы высокі сярэдні паказчык долі зберажэнняў у Германіі – 16,1 адсотка – быў зафіксаваны ў 2020 годзе на фоне крызісу, выкліканага пандэміяй коронавіруса.

Гэта тлумачылася тым, што многія немцы зменшылі свае выдаткі, асцерагаючыся страты працы ці зніжэння прыбыткаў. Акрамя таго, змушаная адмова ад вандраванняў і часовае закрыццё крам сур’ёзна скараціла магчымасці марнаваць грошы.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2215
Леанід Дайнека вачыма яго родных
Грамадства

Леанід Дайнека вачыма яго родных

30 студзеня 2020, 11:3214
Далучайцеся да нас