Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята падзякі чытачам: “Дзякуй вам за тое, што вы ў нас ёсць!”

Свята падзякі чытачам: “Дзякуй вам за тое, што вы ў нас ёсць!”

10 студзеня 2022, 23:38 Культура 37
Свята падзякі чытачам:  “Дзякуй вам за тое, што вы ў нас ёсць!”

“Чалавек, які любіць і ўмее чытаць, шчаслівы чалавек. Ён акружаны мноствам разумных, добрых і верных сяброў. Сябры – гэта кнігі. Кнігі сустракаюць нас у раннім дзяцінстве і суправаджаюць нас усё жыццё”. Гэтыя словы К.Г. Паўстоўскага паслужылі эпіграфам свята падзякі чытачам “Дзякуй вам за тое, што вы ў нас ёсць!”, якое адбылося 29 снежня ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”.

Гэта свята самых, самых: тых, хто часта наведвае бібліятэку, шмат чытае, прымае актыўны ўдзел у яе жыцці. Таму напярэдадні навагодніх святаў, супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі актыўных чытачоў, каб павіншаваць з надыходзячым Новым годам, сказаць словы падзякі, уручыць граматы, сувеніры і салодкія падарункі.

Гоман Кацярына, Банцэвіч Аляксандра, Пыж’янаў Марк – верныя і адданыя чытачы філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”, Кавальскія Мілена, Міраслаў і Мацвей – дружная сям’я, якая таксама актыўна чытае і часта прыходзіць у бібліятэку – атрымалі граматы ў намінацыі “Чытач года-2021”. Касцючэнка Канстанцін, Тамашэвіч Яўген і Тамашэвіч Аляксей сталі лепшымі ў конкурсе малюнкаў “Горад дзяцінства”.

Павіншаваць лепшых чытачоў, падарыць ім навагодні настрой і свае святочныя песні прыйшлі вучаніцы музычнай школы – Александрына Раманоўская з песняй “Не спыняйся марыць” і Варвара Заварына з песняй “Ялінцы не холадна зімой”. А каб сустрэча была незабыўнай, хлопцы  і дзяўчынкі адправіліся ў навагодняе казачнае падарожжа разам са Снегавіком, які падрыхтаваў для іх цікавыя і вясёлыя зімовыя заданні і конкурсы.

Дзіцячыя ўсмешкі і радасць, дружалюбная атмасфера, цяпло дзіцячых сэрцаў сталі лепшымі сябрамі чароўнага пераднавагодняга свята!

К.С. Сандакова,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2415
Першая грамадзянка Рэспублікі Беларусь у космасе
Грамадства

Першая грамадзянка Рэспублікі Беларусь у космасе

26 сакавіка 2024, 18:3415
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4815
Далучайцеся да нас