Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аддалі пашану Адаму Міцкевічу ад імя ўсяго народа

Аддалі пашану Адаму Міцкевічу ад імя ўсяго народа

4 студзеня 2022, 20:10 Культура 22
Аддалі пашану Адаму Міцкевічу ад імя ўсяго народа

24 снежня ў дзень Вігіліі Божага Нараджэння ў бібліятэцы імя А. Міцкевіча адбылася канферэнцыя на чале з ксяндзом-пробашчам Уладзіславам Завальнюком, у якой узялі  ўдзел прадстаўнікі Беларускага фонда культуры, выкладчыкі БДУ, вядомыя літуратуразнаўцы, філолагі і перакладчыкі, знаўцы творчасці  слыннага беларуска-польскага паэта, які пакінуў яркі след у еўрапейскай літаратуры.

– 14 гадоў запар прадстаўнікі каталіцкага духавенства, творчай інтэлегенцыі і моладзі збіраліся ў скверы каля помніка Адаму Міцкевічу ў гэты зімовы дзень, каб узгадаць пра духоўную місію паэта, успомніць шляхі яго падарожжаў, прадэкламаваць яго вершы, – прамовіў ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк. – Сёння ў гэты дзень мы са святарамі пайшлі да помніка са знічкамі, памаліліся за Адама Міцкевіча і ўсіх яго памерлых родзічаў, аддалі яму пашану ад імя ўсяго народа. Мы працягваем нашае духоўнае разважанне пра гэтую адораную асобу ў нашай бібліятэцы, якая носіць яго імя. Бібліятэка пры Чырвоным Касцёле  існуе з 1908 года, ёй апекавалася сястра Эдварда Вайніловіча.  Пры  бібліятэцы  і сёння ідзе бурлівае гістарычнае і культурнае жыццё. У 24 гады Адам Міцкевіч быў вымушаны пакінуць Бацькаўшчыну і больш не вярнуўся на Радзіму, але ўславіў родныя мясціны ў сваіх паэмах. Няхай зорка Адама Міцкевіча ззяе на Вігілію і Божае Нараджэнне, няхай яна зіхаціць не толькі для Беларусі, а для ўсіх народаў! – прамовіў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

– Выдатна, што традыцыі, якія захоўваюцца ў касцёле, актывізуюць людзей да дзейнасці, – адзначыў старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.

Выступленні  прадоўжыў  Анатоль Іванавіч Бутэвіч, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры.

– Талент належыць не толькі той зямлі, дзе ён нарадзіўся, але і сусветнай супольнасці. Мне давялося быць у Парыжы і бачыць помнік Адаму Міцкевічу, дзе яго таксама шануюць. Загадваючы кафедрай славянскай літаратуры ў Парыжы, ён імкнуўся данесці думку пра тое, што было зроблена ў галіне літаратуры і культуры беларусамі. Прыклад Адама Міцкевіча паказвае, што мы з’яўляемся сапраўднай еўрапейскай нацыяй па сваёй сутнасці.

– Адам Міцкевіч уславіў і сакралізаваў нашу зямлю, – адзначыла літаратуразнаўца, перакладчыца і паэтэса, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч.- Ён быў вельмі адоранай ад Бога асобай і адгукнуўся на покліч з вышыняў усёй сваёй творчасцю.

З прамовамі таксама выступілі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Ігар Лявонавіч Капылоў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка.

Спадар Ігар Капылоў пажадаў усім, каб людзі на Беларусі жылі ў згодзе і шанаванні Божых і чалавечых запаветаў, каб захоўвалі родную мову, як базавую каштоўнасць беларусаў.

Кіраўніца цэтра “Пілігрым”, які дзейнічае ўжо 30 гадоў пры Чырвоным касцёле, Ала Гляцэвіч распавяла пра пілігрымкі па мясцінах, звязаных з жыццём Адама Міцкевіча ў Наваградку і Завоссі, акрэсліла яго вандроўныя шляхі ў Вільні, Коўні, Пецярбургу, Варшаве, Лазане, Бруселі, Парыжы, Канстанцінопалі.

Напрыканцы імпрэзы ксёндз-пробашч Уладзіслаў  Завальнюк пажадаў, каб у вернікаў у душах  палымнеў і зіхацеў агенчык веры, каб  бацькі і дзяды перадавалі дзецям і ўнукам дух веры, каб сем’і аб’ядноўваліся ў духу любові і прабачэння.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
Нацыянальны адборачны тур „Еўрабачанне-2019”: 113 выканаўцаў з 15 краін
Грамадства

Нацыянальны адборачны тур „Еўрабачанне-2019”: 113 выканаўцаў з 15 краін

2 лютага 2019, 10:1014
Далучайцеся да нас