Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чароўны млын” – месца перадсвяточнага настрою і беларускага духу

Чароўны млын” – месца перадсвяточнага настрою і беларускага духу

28 снежня 2021, 12:28 Культура 29
Чароўны млын” – месца перадсвяточнага настрою і беларускага духу

З 17-га па 19-га снежня ў Менску прайшла чарговая выстава-кірмаш “Чароўны млын”, дзе сваю творчасць прэзентавалі майстры і дызайнеры з усяе Беларусі. Традыцыйна падчас кірмашу ладзяцца майстар-класы, сваю прадукцыю прадстаўлялі фермерскія гаспадаркі, а наведнікі і пакупнікі перадкаляднага “Чароўнага млына” шукалі тут падарункі да свята. Выбраць было з чаго: рамеснікі і майстры прапаноўвалі вырабы з дрэва і лазы, кераміку і тэкстыльныя вырабы, рэчы з выразным беларускім нацыянальным каларытам. Наталля Парахневіч, майстрыха з Браслава, прывезла на менскі кірмаш паясы, дарожкі, шарыкі з вязанымі ўзорамі на навагоднюю ялінку. На яе думку, “Чароўны млын” – гэта выдатная магчымасць набыць падарункі або сувеніры да свята, зробленыя ў рэчышчы народнай мастацкай традыцыі:

– Я лічу, што галоўныя на гэтым кірмашы не мастакі і не рамеснікі, а галоўныя менавіта наведнікі. Гэта людзі, якія здольныя ацаніць ручную працу і прыходзяць па гэтыя нашы беларускія вырабы, а не паехалі ў гандлёвы цэнтр, дзе таксама ўсё яскрава і каштуе, магчыма, крыху меней. Але гэтыя людзі прыязджаюць менавіта на “Чароўны млын”.

Наталля Парахневіч адзначае, што беларускага каларыту на кірмашы-выставе магло б быць яшчэ болей, каб яе наведвалі замежныя турысты, якіх цяпер у Беларусі практычна няма. Бо майстры імкнуліся б больш шырока прадстаўляць унікальныя мясцовыя традыцыі, каб зацікавіць замежнікаў. Але і ў цяперашняй сітуацыі “Чароўны млын” паспяхова выконвае сваю функцыю: задавальняе попыт на вырабы мастакоў і расмеснікаў і стварае для наведнікаў па-сапраўднаму святочны настрой.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0517
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4716
Леанід Дайнека вачыма яго родных
Грамадства

Леанід Дайнека вачыма яго родных

30 студзеня 2020, 11:3215
Далучайцеся да нас