Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гародні адзначылі 130-годдзе Максіма Багдановіча

У Гародні адзначылі 130-годдзе Максіма Багдановіча

22 снежня 2021, 07:40 Грамадства 27
У Гародні адзначылі 130-годдзе Максіма Багдановіча

130-годдзе класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адзначылі ў Гародні. На старых могілках места над Нёманам, ля магілы Марыі Багдановіч – маці паэта, сабраліся шанавальнікі яго творчасці. Пасля адслужанай паніхіды за супакой Максіма і ягоных бацькоў – Адама і Марыі, удзельнікі ўзгадалі творы паэта, ягоны лёс, ягоную страту і пакуту. Таксама былі ўзгаданы па памяці вершы, якія так мілыя кожнаму свядомаму беларусу. З пачатку снежня мясцовы музей Максіма Багдановіча арганізуе акцыю “Чытаем Багдановіча”, у якой заклікае ўсіх Беларусаў чытаць вершы паэта “сумнай красы”.   

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас