Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава творчых работ людзей з інваліднасцю “Прыгажосць сваімі рукамі”

Выстава творчых работ людзей з інваліднасцю “Прыгажосць сваімі рукамі”

21 снежня 2021, 18:32 Грамадства, Культура 26
Выстава творчых работ людзей з інваліднасцю  “Прыгажосць сваімі рукамі”

Людзі з інваліднасцю, людзі з абмежаванымі магчымасцямі, людзі з асаблівымі патрэбамі… – у нашым грамадстве інвалідаў называюць па-рознаму. І справа нават не ў псіхафізічным стане чалавека і не ў фармулёўках, а ў стэрэатыпным стаўленні да такіх людзей.

Выстава творчых работ людзей з інваліднасцю “Прыгажосць маімі рукамі”, якая праходзіла з 26 лістапада па 3 снежня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №4” – яшчэ адзін доказ таго, што стэрэатыпы існуюць для таго, каб іх разбураць.

Мэта дадзенага мерапрыемства – не толькі прыцягненне ўвагі да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але і магчымасць сказаць пра іх сілу духу, мэтанакіраванасць, уменне дамагацца поспеху. Мабыць, ніхто іншы не валодае такім аптымізмам, як інваліды. Яны штодня знаходзяць у сабе сілы радавацца маленькім прыемным дробязям, верыць у лепшае і любіць гэтае жыццё такім, якое яно ёсць.

Для кожнага чалавека, які займаецца творчасцю, важна, каб хтосьці змог ацаніць плён яго працы, таму дадзеная выстава – важная падзея як для яе арганізатараў, так і для ўдзельнікаў.

У ліку ўдзельнікаў выставы былі прадстаўнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў (г. Ліды) ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” і членаў грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” па Лідскім раёне.

Народныя ўмельцы прапанавалі на выставу больш за 20 работ у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Выстава ўразіла вялікай разнастайнасцю. Былі прадстаўлены вырабы з дрэва (шкатулкі, падсвечнікі, сурвэтніцы), з гліны (гаршкі, вазы), драўляныя лаўкі, цацкі. Усе рэчы выраблены з любоўю і вялікім майстэрствам.

Марына Іванаўна Астаніна правяла майстар клас па вырабе з паперы “каляднай зоркі” ў тэхніцы кусудама.

Выстава дала магчымасць жыхарам і гасцям г. Ліды прыйсці і ўбачыць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі таксама могуць праявіць сваё майстэрства ў дэкара-тыўна-прыкладной творчасці.

Кацярына Сандакова,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынга ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас