Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Цікавы фотаальбом

Цікавы фотаальбом

15 снежня 2021, 20:57 Выданні 28
Цікавы фотаальбом

У выдавецтве “Кнігазбор” у  2020 годзе  пабачыў свет фотаальбом Сяргея Чыгрына “Слонімскі  драматычны тэатр”. Выданне прысвечана гісторыі дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі драматычны тэатр” з нагоды яе 30-годдзя.

Першыя  звесткі пра тэатральнае жыццё ў  Слоніме адносяцца да ХVIII стагоддзя, калі існаваў школьны тэатр  пры езуіцкім калегіюме… У рэпертуары тэатра пераважалі тады драмы на рэлігійныя, міфалагічныя і гістарычныя сюжэты. Аўтарамі пастановак былі выкладчыкі калегіюма, а ў спектаклях удзельнічалі і выкладчыкі, і навучэнцы.

У 1771-1780-я гады пры тэатры існавала і музычная  школа. Рэпертуар тэатра складаўся з балетаў, у тым ліку “Каралеўскі балет”, “Балет млынароў” і “Дэзерцір” (апошнія два былі паказаны на гастролях у г. Дубна (Украіна)), а таксама з опер італьянскіх кампазітараў.

Паводле “Інвентара інструментаў і музычных папер”, складзенага ў 1801 годзе, збор  твораў з нотамі, што выконвалі на розных сцэнах  тэатра Агінскага, уключаў 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш за 460 іншых музычных твораў (араторыі, арыі, музыка для дывертысментаў, асобных танцаў і інш.) Пры тэатры Агінскага дзейнічала балетная школа.

Падчас нямецкай акупацыі ў 1941-1944 г.г. у Слоніме пры беларускім народным доме быў створаны і актыўна працаваў беларускі драматычны гурток, якім кіраваў  І. Чуркін.

Паэт Сяргей Новік-Пяюн пры слонімскім краязнаўчым музеі вясной 1942 года таксама стварыў маладзёжны драматычны гурток. Артысты паставілі “Мікітаў лапаць” па п’есе “Міхася Чарота”, “На вёсцы”, “Чорт і баба”, Францішка Аляхновіча і іншыя.

У 1948 годзе ў Слонім прыехаў таленавіты дасведчаны рэжысёр Міхаіл Фрыдман (1894-1975 гг.), які скончыў маскоўскую тэатральную студыю. У Слоніме спадар Фрыдман ажыццявіў пастаноўкі дзясяткаў спектакляў. У пачатку 1964 года спектакль “Апошнія” па п’есе Максіма Горкага слонімскія артысты прывезлі ў Менск. За спектакль  “Апошнія” калектыў Слонімскага народнага тэатра і яго рэжысёр Міхаіл Фрыдман, а таксама артыстка Вольга Галіна атрымалі падзяку ад Міністэрства культуры БССР.

У1968 годзе Слонімскі  народны тэатр узначаліў рэжысёр Мікалай Варвашэвіч (1934-2001). Пры ім  народны тэатр у горадзе над Шчарай стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця  Слонімшчыны.

У рэпертуары тэатра сталі з’яўляцца п’есы класікаў беларускай і рускай драматургіі: А. Астроўскага, М. Горкага, Янкі Купалы, У. Галубка, К. Крапівы, А. Макаёнка.

У 2001 і 2017 гадах тэатр прымаў удзел у рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна Марцінкевіча ў Бабруйску.

У 2017 годзе калектыў тэатра паказаў спектакль “Тарас на Парнасе” па п’есе  Сяргея  Кавалёва ў пастаноўцы галоўнага  рэжысёра  тэатра  Васіля  Сяўца…

За 30 гадоў калектыў  тэатра  шмат разоў ажыццяўляў узаемныя гастролі з Менскім абласным тэатрам (Маладзечна), Гарадзенскімі  абласным і лялечным тэатрамі, з Менскім новым драмтэатрам.

Фотаальбом налічвае  каля 170 фотаздымкаў пра Слонімскі драматычны тэатр.

Аўтарам літаратурна-мастацкага выдання з’яўляецца вядомы слонімскі паэт, гісторык і краязнавец Сяргей Мікалаевіч Чыгрын. Фундатарам альбома стаў артыст Слонімскага народнага тэатра Мікола Аляксеевіч Хальпін.

Адказны за выпуск выдання Генадзь Вінярскі, рэдактар і карэктар Алена Спрытніч, набор зрабіў сам аўтар Сяргей Чыгрын, вёрстку ажыццявіла Ларыса Гарадзецкая. Наклад выдання  99 асобнікаў.

Усім раю набыць гэтае найцікавейшае выданне.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

журналіст фрылансер.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0026
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2224
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0923
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5021
Далучайцеся да нас