Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыя сайта “Бібліятэка філолага”

Прэзентацыя сайта “Бібліятэка філолага”

15 снежня 2021, 21:03 Мова, Навука 48
Прэзентацыя сайта “Бібліятэка філолага”

Адбылася міні-прэзентацыя сайта “Бібліятэка філолага” на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта. Гэты сайт – электронны дадатак да галоўнага сайта “Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі”, які, у сваю чаргу, карэлюе з мемарыяльнай і навучальнай аўдыторыяй на філфаку БДУ “Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі”. На кожным стэндзе ў аўдыторыі пазначаны QR-код, праз які акурат і можна выйсці на сайт-спадарожнік. Прэзентаваны сайт змяшчае арыгінальныя кнігі і працы выкладчыкаў кафедры гісторыі беларускай літаратуры, рэдкія адлічбаваныя выданні, мультымедыйныя матэрыялы, якія размеркаваны па раздзелах (рубрыках) “Кнігі”, “Зборнікі”, “Часопісы”, “Артыкулы”, “Навукоўцы”, “Медыятэка”, “Хранограф”.

– На філалагічным факультэце і ў БДУ пашыраецца выкарыстанне інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў. “Бібліятэка філолага” – адзін з такіх электронных рэсурсаў па забеспячэнні вучэбнага працэсу і ў дапамогу самастойнай працы студэнтаў. Спадзя-ёмся, што матэрыялы сайта будуць шырока запатрабаваны ў іншых установах адукацыі краіны, – адзначыў загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры прафесар Алесь Бельскі, прэзентуючы сайт студэнтам ІV курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Яны сталі першымі наведвальнікамі сайта, азнаёміліся з новым электронным рэсурсам, даведаліся пра яго канцэпцыю і перспектывы развіцця. Праект па стварэнні сайта-спадарожніка быў рэалізаваны цягам апошняга года. Гэта стала магчымым дзякуючы асабістай падтрымцы дэкана філалагічнага факультэта Сяргея Важніка. Дзейнасць сайтаў “Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі” і “Бібліятэка філолага” забяспечвае кафедра гісторыі беларускай літаратуры.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас