Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Літаратурная квэст-гульня “Ведаем! Чыталі!”

Літаратурная квэст-гульня “Ведаем! Чыталі!”

7 снежня 2021, 11:22 Культура 118
Літаратурная квэст-гульня “Ведаем! Чыталі!”

Пазнаёміцца з бібліятэкай і яе таямніцамі можна не толькі прыйшоўшы на экскурсію, але і наведаўшы мерапрыемствы ў яе сценах. Супрацоўнікі філіялаў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” крэатыўна, творча і інтэлектуальна падыходзяць да падрыхтоўкі сустрэчы са сваімі чытачамі ў бібліятэцы.

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” (бульвар кн. Гедыміна, 5) прайшла літаратурная квэст-гульня “Ведаем! Чыталі!” у рамках прафесійнага конкурсу на лепшы сцэнарый мерапрыемства для дзяцей і юнацтва “Бібліякрэатыў”. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 1 класа ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Ліды”.

Галоўная мэта квэсту – пошук вінаватага, які ўчыніў кніжную бязладзіцу ў бібліятэцы, і расшыфроўка таямнічага паслання. Падзяліўшыся на дзве каманды і атрымаўшы пажаданні, удзельнікам трэба было вытрымаць выпрабаванні, паказаўшы свае веды дзіцячай літаратуры.

Аформлены па тэме квэсту, вестыбюль бібліятэкі ў гэты дзень ажыў. На працягу мерапрыемства гучалі знаёмыя і ўсімі любімыя песні з казак, якія выдатна запаўнялі паўзы, пакуль дзеці разважалі над пошукам адказаў да заданняў.

На кніжнай выставе “Дзіцячая кніга – гэта асаблівы свет” была прадстаўлена мастацкая дзіцячая літаратура: маляўнічыя казкі, дыскі, творы беларускіх і замежных класікаў.

Каманды з натхненнем выконвалі заданні, паказвалі свае веды, уменне выходзіць са складаных сітуацый, актыўна адказвалі на пытанні шматлікіх віктарын, конкурсаў, размалёўвалі, спявалі і танцавалі, глядзелі мультфільмы.

Выкарыстоўваючы зашыфраваныя ключы-падказкі, якія былі схаваны ў знойдзеных кнігах, дзеці набліжаліся да канчатковай мэты. Цікавым этапам праходжання квэсту стала зборка пазла, часткі якога каманды атрымлівалі пасля выканання заданняў. У выніку атрымаўся выдатны малюнак бібліятэкі.

Паспяхова прайшоўшы шматлікія выпрабаванні і склаўшы пазл, каманды атрымалі ключ ад загадкавага куфра, які падвёў іх да заключнай часткі квэст-гульні – відэазагадкі, якая ўключала ў сябе маляўнічую прэзентацыю.

Хлопцы і дзяўчынкі з поспехам справіліся з апошняй задачай, атрымаўшы пасланне “Чытай кнігі”. Пад гэтым заклікам квэст-гульня была пройдзена. Яна не толькі пазнаёміла ўдзельнікаў з новымі цікавымі кнігамі, але і дапамагла ім лепш даведацца пра творчасць дзіцячых пісьменнікаў.

Усе выпрабаванні дзеці адолелі, дзякуючы суладнай працы ў камандзе. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.

 

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу

К.С. Сандакова.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас