Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Этнаграфічная гадзіна “З народных крыніц: святы восені”

Этнаграфічная гадзіна “З народных крыніц: святы восені”

7 снежня 2021, 11:17 Культура 271
Этнаграфічная гадзіна “З народных крыніц: святы восені”

Восень, бадай, самая таямнічая і рамантычная пара года, нездарма паэты і мастакі розных эпох прысвячалі ёй свае шматлікія творы. Толькі восень спачатку адорвае чалавека ўраджаем, а потым апускае ўсю прыроду ў сон. Народны каляндар поўны вялікай колькасцю восеньскіх прымет, якія грунтаваліся на назіраннях за прыроднымі заканамернасцямі і на іх сувязі з пэўнымі падзеямі.

Філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” ладзіў этнаграфічную гадзіну “З народных крыніц: святы восені”. Гаспадынька-восень прапанавала ўдзельнікам паслухаць прыгожыя вершы беларускіх пісьменнікаў пра восень, а хто адгадваў яе загадкі, атрымліваў падарунак – чароўны восеньскі лісток. Каб сустрэць свята “Багач”, дзецям прапанавалі на хуткасць сабраць кошык з садавіны і агародніны. Успаміналі юныя чытачы і надвор’е на Пакровы. Яшчэ дзецям нагадалі, што на “Дзяды” трэба памінаць сваіх продкаў, успамінаючы лепшыя рысы, а таксама аддаць ім належную павагу.

Загадчык аддзела

бібліятэчнага маркетынгу

Д.А. Марцінкевіч.

 

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас