Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да чытачоў і карэспандэнтаў “Нашага слова”

Да чытачоў і карэспандэнтаў “Нашага слова”

24 лістапада 2021, 22:38 ТБМ 33
Да чытачоў і карэспандэнтаў “Нашага слова”

Шаноўныя сябры.

Змены, якія адбываюцца, не радуюць і не дадаюць аптымізму. На жаль, мы не можам паўплываць на тыя працэсы, якія ідуць у беларускім грамадстве. Але мы яшчэ жывыя і мусім жыць, і мусім працаваць дзеля нашай з вамі Беларусі.

Газета “Наша слова” падлягае ліквідацыі следам за яе заснавальнікам – Таварыствам беларускай мовы. Але газету ніхто не судзіў, рашэння па газеце Вярхоўны суд не выносіў, таму “Наша слова” будзе ліквідавана Міністэрствам інфармацыі. Міністэрства інфармацыі пасля атрымання паперы з Вярхоўнага суда анулюе пасведчанне аб рэгістрацыі “На-шага слова” і паведаміць пра гэта ва ўсе інстанцыі. “Белпошта” адмовіцца браць газету для рассылкі падпісчыкам, і выхад папяровай версіі спыніцца.

Увага!

Адразу пачне выходзіць электронная версія новай газеты “Наша слова.pdf”. Газета будзе размяшчацца на сайтах nslowa.by, kamunikat.org, pawet.net, магчыма, і на belkiosk.by. Таму, шаноўныя карэспандэнты “Нашага слова”, настойліва прашу вас прадаўжаць пісаць у газету, як і пісалі. Матэрыялы з новай газеты будуць так жа размяшчацца ў фэйсбуку. Мы запускаем тэлеграм-канал “Наша слова”. Пакуль вырашаецца пытанне, хто і як будзе яго весці.

Далей. Прымаюцца меры па рэгістрацыі новага выдавецтва, а затым пачнём захады па пера-рэгістрацыі “Нашага слова” пад старой назвай. Такое магчыма.

Падпісвацца на “Наша слова” на 2022 год цяпер не трэба. Газету хутка выкрасляць з катало-га. Нам давядзецца яшчэ і штраф заплаціць.

Што тычыцца ўласна ТБМ, то недзе ў пачатку снежня (папярэдне, 8 снежня) у Менску будзе скліканы сход Нацыянальнага грамадскага актыву, на якім будуць прыняты ўсе адпаведныя рашэнні пра нашую далейшую дзейнасць.

І не падаем духам, бо падаць ужо няма куды. Мы і так – на самым дне.

Станіслаў Суднік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас