Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Урок у медкаледжы, прысвечаны беларускім скарбам

Урок у медкаледжы, прысвечаны беларускім скарбам

23 лістапада 2021, 23:35 Культура 31
Урок у медкаледжы, прысвечаны беларускім скарбам

Слонімскі літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын правёў незвычайны ўрок у Слонімскім медыцынскім каледжы. Ён быў прысвечаны лёсу старадаўніх музейных і бібліятэчных збораў, а таксама ўкрадзеных скарбаў з Беларусі. Навучэнцы і выкладчыкі з вялікай цікавасцю слухалі выступоўцу, які цікава распавядаў пра зніклых у мінулых стагоддзях 12 залатых апосталаў Радзівілаў з Нясвіжскага замка, пра Крыж Еўфрасінні Полацкай, які бясследна прапаў падчас Другой сусветнай вайны з Магілёўскага абласнога музея. Зніклі таксама нясвіжская калекцыя слуцкіх паясоў, выданні Францішка Скарыны, багатая калекцыя зброі і рыцарскіх панцыраў. Спыніўся выступоўца і на слонімскіх скарбах, сярод якіх прапалі шахматная дошка Льва Сапегі, срэбны медаль-манета 138 года да нашай эры з надпісам на старажытна-яўрэйскай мове часоў Сімона Макавея, англійскія гадзіннікі, музычныя інструменты, кнігі, карціны, посуд. Зніклі ў свой час і габелены са слонімскага палаца Агінскага.

– Беларусь, відаць, з’яўляецца адзінай краінай у свеце, дзе на-цыянальных культурных скарбаў, матэрыяльных і духоўных, на Радзіме меней, чым за яе межамі, – сказаў Сяргей Чыгрын.

Падчас сустрэчы будучыя медыкі і выкладчыкі задавалі госцю шмат пытанняў, а таксама фатаграфаваліся на памяць.

Святлана Бельская,

Слонім.

 Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3413
Далучайцеся да нас