За апошнія два стагоддзі некалькі братоў з розных родаў, што жылі ў нашай краіне, пакінулі значны след у гісторыі Беларусі. Лічу, што кожны настаўнік гісторыі і беларускай мовы і літаратуры павінен ведаць іх прозвішчы і тое, што яны зрабілі для Радзімы. Яны вядомы не толькі як навукоўцы, дзеячы культуры, але і як грамадскія дзеячы. На жаль, лёсы братоў Цвікевічаў, Лёсікаў і Луцкевічаў незайдросныя, бо яны пацярпелі за грамадскую дзейнасць і беларусазнаўства, сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. Запомніце іх прозвішчы і імёны, якія з’яўляюцца нашым нацыянальным гонарам.
Альхімовічы, мастакі: Казімір (1840, в. Дубрава Лідскага пав., цяпер Шчучынскі р-н – 1916, Варшава) і Гіяцынт (1841, в. Дубрава – пасля 1897, Францыя) Дамінікавічы.
Бялыніцкія-Бірулі: Аляксей (1864, в. Каралёва Аршанскага пав. – 1937, Ленінград) – вучоны-натураліст, падарожнік і Барыс (1875, в. Каралёва – 1918, г. Віцебск) – рэлігійны дзеяч, Андрэевічы. Абодва былі рэпрэсаваны, Барыс расстраляны.
Басалыгі рэвалюцыянеры: Дзмітрый (1884, в. Варкавічы Слуцкага р-на – 1969, г. Масква) – сцэнарыст, рэжысёр і журналіст Канстанцін (1887, в. Варкавічы Слуцкага р-на – 1963), Мікалаевічы.
Басалыгі мастакі: Уладзімір (1940, г. Слуцк – 2020) і Міхаіл (н. 1942, г. Слуцк), Самойлавічы.
Гараўскія герба “Кораб” мастакі: Апалінар (1833, маёнтак Уборкі Ігуменскага пав., цяпер вёска ў Дукорскім с/с Пухавіцкага р-на – 1900), Іпаліт (1828, Уборкі – пасля 1864), Гілярый (1847, маёнтак Уборкі пасля 1875), Гілярыевічы.
Гарэцкія: Гаўрыла (1900, в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на – 1988) – акадэмік, вучоны-геолаг, Максім (1893, в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на – 1938) – пісьменнік, Іванавічы.
Гілевічы: паэт, філолаг Ніл (1931, в. Слабада Лагойскага р-на-2016, г. Менск) і празаік Мікола Гіль (н. 1936), Сымонавічы.
Грыцкевічы гісторыкі, краязнаўцы: Анатоль (1929, Менск – 2015, Менск) і Валянцін (1933, Менск – 2013, Санкт-Пецярбург), Пятровічы.
Даніловіч Антон Міхайлавіч (паэт Янка Золак, 14.11.1912, в. Лучнікі Слуцкага пав. – 20.12. 2000, Нью-Джэрсі, ЗША) і Яцэвіч Аляксандр Хведаравіч (пісьменнік Алесь Змагар, 01.10.1903, в. Цароўка Слуцкага пав. – 1995, Фларыда, ЗША). Браты толькі па маці.
Дыбоўскія герба “Наленч” – вучоныя-прыродазнаўцы: Бенядзікт (1833, маёнтак Адамарын Вілейскага пав., цяпер Маладзечанскага р-на – 1930), Уладзіслаў (1838, маёнтак Адамарын – 1910), Іванавічы.
Ельскія герба “Пелеш”: Міхаіл (1831, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на – 1904)-кампазітар, пісьменнік і Аляксандр 1834, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на – 1916) – гісторык, літаратуразнавец, краязнавец, публіцыст, паэт, перакладчык, паэт, празаік, Карлавічы.
Ермаловічы: Валянцін Іванавіч (1925, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі р-н, Менская акруга, БССР – 2004, Магілёў) – акцёр і Мікола Іванавіч (1921, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі р-н Менскай вобл., цяпер Дзяржынскір-н – 2000, Менск) – гісторык, публіцыст, пісьменьнік і паэт. Мікола выкарыстоўваў псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў.
Іваноўскія: Вацлаў (1880, фальв. Лябёдка, цяпер у межах в. Галавічполе Шчучынскага р-на – 1943, Менск) – выдавец, доктар тэхнічных навук, Тадэвуш (1882, там жа -1970, г. Коўня) – літоўскі біёлаг і сястра Алена (1885, там жа-1973) – беларусазнаўца, Леанардавічы.
Кавалеўскія: Аляксандр (1840, в. Шусцянка Дынабурскага пав. Віцебскай губ.-1901) – рускі біёлаг і эмбрыёлаг, брат палеантолага-эвалюцыяніста Уладзіміра (1842, в. Шусцянка – 1883, г. Масква), Ануфрыевічы. Уладзімір Кавалеўскі – муж Соф’і Кавалеў-скай (вядомага матэматыка).
Каліноўскія герба “Калінова”: Віктар Отан (1833, в. Мастаўляны Гарадзенскага пав., цяпер Беласточчына, Польшча – 1862, ф. Якушоўка, каля Свіслачы) – гісторык, археограф, бібліяфіл, і Кастусь Вінцук (1838, Мастаўляны -1864, г. Вільня) – публіцыст, паэт, Сымонавічы. Ідэолагі паў-стання 1863 г.
Касовічы: Ігнацій (1808, г. Полацк-1878, Санкт-Пецярбург) – філолаг, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, яго брат санскрытолаг Каэтан (18і4, Віцебская губ. – 1883, Варшава), Андрэевічы.
Кастравіцкія герба “Байбуза”: мастак Казімір Рафал (паэт Карусь Каганец, 29.01(10.02) 1868, Табольск, Расійская імперыя – 20.05.1918, в. Прымагілле, Менскі пав. (цяпер в. Юцкі, Дзяржынскі р-н, Менская вобл.) і лекар, грамадскі дзеяч Амброзій Самуэль (1871, Табольск -1937), Каралевічы.
Космачы, гісторыкі: Генадзь (1953, в. Талуі Маладзечанскага р-на – 2016) і Веніямін (нар. 1959, в. Талуі), Аркадзевічы.
Крашэўскія герба “Ястрабец”: мастак, фатограф Люцыян (1820, м. Пружаны Гарадзенскай губ. – 1892, Ганятычы або Яалін), пісьменнік Юзаф Ігнацы (1812, г. Варшава – 1887, г. Жэнева, Швейцарыя) і пісьменнік, бібліяфіл Каятан (1827, маёнтак Доўгае Пру-жанскага пав. Гарадзенскай губ. – 1896, Стары Купін Гарадзенскай губ.) – сыны Яна Крашэўскага і Зоф’і Мальскай.
Ластоўскія: пісьменнік, гісторык Вацлаў (1883, засц. Калеснікаў, цяпер Глыбоцкі р-н – 1938) і публіцыст Гладкі-Ластоўскі Юстын (Юрый, каля 1870 – пасля 1931), Юстынавічы.
Лёсікі, мовазнаўцы: Язэп (Іосіф, 1883, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага р-на – 1940, Саратаў) і Антон (1872, в. Мікалаеўшчына – 1949, в. Мікалаеўшчына), Юр’е-вічы.
Лісы: фалькларыст Арсень (4.02.1934, в. Вётхава Залескага с/с Смаргонскага р-на – 28.05.2018, Менск) і інжынер, вучоны экалогіі Леанід (нар. 24.03.1940, в. Вётхава Смаргонскага р-на), Сяргеевічы.
Літвіновічы: філосаф Аляксандр (1947, в. Любань Вілейскага р-на – 1990) і фалькларыст Анатоль (нар. 1951, в. Любань Вілейскага р-на), Фёдаравічы.
Луцкевічы, герба “Навіна”: выдаўцы, грамадскія дзеячы, гісторыкі: Іван (Янка, 1881, г. Шаўляй, Літва -1919) і Антон, 1884, г. Шаўляй – 1946?), Іванавічы.
Лычы: Лявон (Леанід, 1929, мяст. Магільнае Уздзенскага р-на – 2021, Менск) – гісторык і Генадзь (н. 1935, мяст. Магільнае Уздзенсга р-на) – акадэмік, вучоны-эканаміст, Міхайлавічы.
Мамонічы герба “Ліс”: Кузьма (?-1607) і Лукаш (?-1606), Іванавічы – купцы, друкары і грамадскія дзеячы Вялікага Княства Літоўскага. Пры іх доме ў Вільні ў 1574 -1623 гадах існавала заснаваная на іхнія сродкі друкарня “Дом Мамонічаў”, у якой за час існавання выйшла ад 80 да 100 кніг. У сям’і Івана Мамоніча былі тры сыны – Багдан, Кузьма і Лука. Багдан займаўся купецкай спра-вай, Кузьма і Лука (Лукаш) доўгі час займаліся выдавецкай дзейнасцю.
Міцкевічы: Адам Бярнард (1798, хут. Завоссе Наваградскага пав., цяпер Баранавіцкі р-н – 1855, г. Стамбул) – паэт і Юльян Аляксандр (1801, г. Наваградак – 1871, маёнтак Губерня Драгічынскага р-на) – прафесар права. Іх бацька – Мікалай Міцкевіч.
Міцкевічы: Кастусь (1882, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага р-на – 1956, Менск) і Міхась (1897, в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага р-на – 1991, Нью-Ёрк), Міхайлавічы – гэта паэт Якуб Колас і дзеяч культуры Антось Галіна.
Пуслоўскія герба “Шаліга” калекцыянеры, аматары мастацтваў, філантропы: Францішак Ксаверы (1806, в. Пескі Слонімскага пав. Гарадзенскай губ., цяпер аграгарадок Бярозаўскага р-на Берасцейскай вобл. – 1874, г. Варшава) і Вандалін (1814 – 1884) – нумізмат, Войцехавічы. Яны мелі свой палац у Косаве.
Сачанкі: Барыс (1936, в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на – 1995, г. Менск) – пісьменнік, Іван (нар. 1938, в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна) – гісторык і Алесь (нар.1940, в. Вялікі Бор) – журналіст, Іванавічы.
Станкевічы: Адам (06.01. 1892, в. Арляняты Смаргонскага р-на – 29.11.1949, г. Тайшет, Іркуцкая вобл.) – выдавец, гісторык, публіцыст і мовазнаўца, гісторык Ян (Янка, 26.11.1891, в. Арляняты Смаргонскага р-на – 16.08.1976, Хотарн, ЗША) – стрыечныя браты. Псеўданімы Адама: А. Сакалінскі; Соколинский; крыптанімы: А.С.; А.Ст.; Ад.С.; Ад.Ст-іч.
Стаповічы: Альбін (Ула-дзімір Загорскі,1894, в. Барані Астравецкага р-на-1934, Вільня) -музычны дзеяч, публіцыст і Кас-тусь (в. Барані Астравецкага р-на, 1890-1926, Вільня) – паэт Казімір Сваяк, Мацвеевічы.
Тышкевічы герба “Ляліва”, гісторыкі, калекцыянеры: Канстанцін (1806, мяст. Лагойск – 1868) і Яўстах (Ястафій, 1814, мяст. Лагойск – 1873), Піевічы.
Хлябцэвічы: Яўген (1884, мяст. Жыровічы Слонімскага пав. – 1955, г. Масква) – кнігавыдавец, і Уладзімір (1894, мяст. Жыровічы Слонімскага пав. – 1917, г. Петраград) – публіцыст, удзельнік нацыянальнага руху, Іванавічы.
Урублеўскія герба “Слепаўрон”: Жыгімонт (Зыгмунт, 1845, г. Гародня – 1888, г. Кракаў) – фізік, Эдуард (Эдвард Вінцэнт, 1848, г. Гародня -1892, СПб. ) – хімік і Валерый (1836, м. Жалудок Лідскага пав. -1908, Францыя)-дзеяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, Антонавічы.
Ходзькі герба “Касцеша”: Аляксандр (1804, мяст. Крывічы Вілейскага пав. – 1891) – паэт, фалькларыст, славіст, усходазнаўца, Міхал (1808, мяст. Крывічы Вілейскага пав. – 1879) – паэт, перакладчык, Іосіф (Язэп; 1800, мяст. Крывічы – 1881, Тыфліс) – расійскі геадэзіст, географ і картограф, Янавічы.
Хруцкія, мастакі: Іван (1810, м. Ула Бешанковіцкага р-на – 1885), Андрэй (1829 – ?), Фамічы.
Цвікевічы: гісторык, юрыст Аляксандр (1888, г. Берасце – 1937) і публіцыст Іван Трызна (1891, Берасце – 1938), Іванавічы.
Ціхановічы: Валянцін (28.08.1909, г. Вільня – 25.08.1978) – скульптар і Яўген (1911, ст. Джусалы, Казахстан – 2005, г. Менск) – мастак, Мікалаевічы. Яго сын – Генрых Яўгенавіч Ціхановіч (нар. 1937, г. Менск) – мастак.
Янушкевічы: Адольф Міхал Валяр’ян Юліян (1803, г. Нясвіж – 1857, в. Дзягільна Дзяр-жынскага р-на) – падарожнік, пісьменнік і Яўстаф (1805, в. Прусы Салігорскага р-на – 1874) – кнігавыдавец, Міхайлавічы.
Янушкевічы: Фелікс (нар. 1954 , мяст. Ракаў Валожынскага р-на) – мастак, Язэп (нар. 1959, мяст. Ракаў) – літаратуразнавец, пісьменнік і Валяр’ян (нар. 1962, мяст. Ракаў) – скульптар, Язэпавічы.
Вёска Арляняты Смаргонскага раёна – радзіма асветнікаў і грамадскіх дзеячаў Станкевічаў. Тут нарадзіліся 4 славутыя асобы: Адам Вікенцьевіч (1892 – 1949), выдавец, публіцыст, святар; Станіслаў Язэпавіч (1907-1980), філосаф, журналіст; Станіслаў Лявонавіч (1886 – 1964), выдавец, паэт; Ян (1891-1976), мовазнавец, гісторык, грамадскі дзеяч у эміграцыі.