Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
І ЗНАЧОН “ДЗЯДОЎСКІ СЛЕД”

І ЗНАЧОН “ДЗЯДОЎСКІ СЛЕД”

11 лістапада 2021, 21:42 ТБМ 22
І  ЗНАЧОН “ДЗЯДОЎСКІ СЛЕД”

Прыемна нам дзядоў надзеі,

Іх тайны думы адзначаць,

Вялікія ў мінулым дзеі,

Дзе й як змагалась наша раць.”

У. Жылка.

“Мы любім даўнія паданні”

 

Акурат пад Дзяды арганізаваліся сябры ТБМ з Гарадзеі і іх паплечнікі дзеля самага найлепшага і высакароднага, што можа быць – дабрачыннай валанцёрскай справы і шанавання імя славутага продка. Паэт-зямляк Уладзімір Жылка, як і многія яго таленавітыя сучаснікі, зусім маладым, у самым творчым росквіце далучыўся да нябеснага выраю нашых  дзядоў, пакінуўшы на зямлі вытанчаную, эстэтную, высокага еўрапейскага кшталту паэзію, але зместам сваім скіраваную на лёс Бацькаўшчыны.

Тут, на яго радзіме, два гады таму  ў гонар  120 -годдзя “песняра змагання і красы” была запачаткавана на беразе Ушы дуброва ды пастаўлены памятны камень. Зразумела, што ўсё патрабуе догляду.

– Не ўсе дубкі прыжыліся, – кажа старшыня Гарадзейскай суполкі Алег Гунько. – Патрэбна падсадзіць новыя. Праверыць, ці ўсе дрэўцы добра падвязаны, ці не пахіліліся пад вятрамі. Ды і траву падкасіць таксама трэба.

На сядзібе Адама Скачко нарыхтавалі ладных саджанцаў. Дапамагалі сябар і сваяк з Менска – Іван Вусікаў і Уладзімір Пасанэн. 

-Дзеля грамадскай справы гатовы ўсе свае клопаты адкласці! – не жартам, а на поўным сур’ёзе сведчаць мужчыны. Не прапусціў зялёную акцыю і Барыс Шпак – заўсёдны актыўны ўдзельнік дабрачынных спраў гарадзейцаў.

Трэба звяртацца да кіраўніцтва школы, каб і іх выхаванцы час ад часу наведваліся сюды дзеля пасільнай працы, – прапануе ён. – Разам жа запачаткоўвалі гэтую памятную мясціну. Чаму б не праводзіць тут выхаваўчыя ўрокі, су-мяшчаючы працу і паэзію?

А самі завіхаліся амаль цэлы дзень.

Назаўтра ўжо Леанід Качановіч падвёз урадлівай зямлі,  новых саджанцаў ды зноў арганізаваў  калектыўную працу.

– Будзем і надалей рупіцца пра догляд гэтага зялёнага асяродка з Каменем Жылкі , – запэўнівае  аўтарытэтны гарадзеец,  –  каб жыла памяць пра нашага выдатнага земляка, каб быў “значон дзядоўскі след”, які  накіроўвае нашчадкаў у беларускую будучыню.

Наталля Плакса.

Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Сустракаем лета з кнігай, або  Дзень абароны дзяцей у бібліятэках Лідчыны
Культура

Сустракаем лета з кнігай, або Дзень абароны дзяцей у бібліятэках Лідчыны

15 чэрвеня 2021, 19:5714
Далучайцеся да нас