Home
ТБМ

ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ КОЖНАМУ НЯСВІЖЦУ

ШТО  ТРЭБА  ВЕДАЦЬ  КОЖНАМУ  НЯСВІЖЦУ

Да чарговых заняткаў клуба “Старонкі гісторыі”, што меліся адбыцца ў кватэры-музеі Міхала Сеўрука, рыхтавалася асабліва адказна. Нагодаў на тое было некалькі. Па-першае, само месца правядзення накладвала адказнасць. Па-другое, да заняткаў, апроч пажылых людзей – наведвальнікаў раённага сацыяльнага цэнтра – збіралася далучыцца група нясвіжскіх школьнікаў. Рознаўзроставы склад слухачоў патрабаваў і адпаведных методык-падыходаў. Але галоўны клопат – гэта тэма “Міхал Сяўрук і яго “Жніво”. Было  імкненне як найлепш давесці мо і не асабліва дасведчаным у тонкасцях выяўленчага мастацтва людзям веліч асобы нашага земляка, значнасць створанага ім.

Падчас заняткаў слухачы змаглі запоўніць для сябе карткі “Геаграфія лёсу М. Сеўрука” і “Геаграфія вандровак “Жніва”. Даведаліся пра абставіны напісання “самай беларускай карціны міжваеннага часу”. Скарыстоўваючы рэпрадукцыі, параўноўвалі “Жніво” з “Партызанскай мадоннай” Міхася Савіцкага,  ваказвалі свае меркаванні.

Не толькі для школьнікаў, але і для пажылых карэнных нясвіжцаў было адкрыццём тое, што візітоўка Сеўрука, самае  знакавае і велічнае яго палатно з гадоў вайны аж да 1980 года захоўвалася ў … нашым Нясвіжы, у невялічкай кватэрцы мастака па вуліцы Садовай. За  увесь гэты час яно нідзе  ніводнага разу не экспанавалася.  І толькі пасля смерці майстра шэдэўр трапіў ў сталую экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 Чаго было больш падчас заняткаў – захаплення ці абыякавасці, здзіўлення ці расчаравання, радасці ці дакору – не  ўзважвалі на вагах.

А для сябе раблю высновы:

– добра, што людзі задумляюцца: чаму мы пра гэта не ведалі? Чаму ў Нясвіжы пры жыцці мастака не было зладжана нівод-най выставы? Чаму музей, які займеў як спадчыну ад Міхала Сеўрука больш за тысячу яго работ і іншых рэліквій, не пашырае экспазіцыйную плошчу і не мае ўмоў для зменных экспазіцый;

– добра, што  (хай і адзінкі)  узнімаюцца да прапановы-мары: трэба,  каб ў кватэры-музеі хоць калі зноў пабывала “Жніво”;

– мабыць,  варта складаць спіс: што трэба ведаць кожнаму нясвіжцу – так бы мовіць, своеасаблівы культурны мінімум, якім трэба валодаць, які трэба спасцігаць і ў школе, і пазней; і ў падлеткавым узросце, і ў “залатым”;  і з дапамогай настаўнікаў, экскурсаводаў, аматараў-валанцёраў… і самому па сабе –  сённяшні час дае для гэтага вялікія магчымасці – было б усведамленне і жаданне;

– трэба ладзіць новыя сустрэчы з творчасцю аўтара “самай беларускай” карціны”, найлеп-шага вучня Фердынанда Рушчыца.

 Наталля Плакса,

валанцёр клуба “Старонкі гісторыі”.  Нясвіж.

Previous article Адбылося паседжанне сакратарыята ТБМ
Next article У Лідзе абвешчана “Палажэнне аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор”

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915