Home
Культура

Палажэнне аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор

Палажэнне  аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастановай Бюро Лiдскага раённага камiтэта

ГА “БРСМ” ад 16.04.2021 № 1

 

Палажэнне

аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор

 

1.1. Палажэнне рэгламентуе парадак правядзення конкурсу на атрыманне літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор  (далей – прэмія) да Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь.

1.2. Конкурс на атрыманне прэміі праводзіцца пры садзейнічанні: аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лідскага райвыканкама, дзяржаўнай установы “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” (аб’ект Дом В. Таўлая), Літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”, дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

 

  1. Мэты і задачы прэміі

 

2.1. Прэмія засноўваецца з мэтай кансалідацыі грамадскасці вакол ідэй патрыятызму і адзінства ўсяго народа Беларусі, падтрымкі літаратурнага працэсу на Лідчыне, захавання духоўна-маральных, творчых і прафесійных традыцый лідскай літаратуры, іх развіцця і перадачы новым пакаленням паэтаў і празаікаў.

2.2. Прэмія скіравана на ўшанаванне асобы паэта Валянціна Таўлая як нязломнага змагара за ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, за нацыянальнае адзінства беларускага народа.

2.3. Задачай прэміі з’яўляецца пошук таленавітых аўтараў і папулярызацыя нацыянальна-патрыятычных тэндэнцый ў іх творчасці.

 

  1. Парадак і тэрміны правядзення прэміі

 

3.1. Кіраўніцтва прэміяй ажыццяўляе аргкамітэт прэміі ў наступным складзе:

– старшыня аргкамітэта;

– сябры аргкамітэта;

– сакратар аргкамітэта.

3.2. Удзельнікамі прэміі могуць быць жыхары Лідскага і іншых раёнаў, якія ствараюць мастацкія творы на беларускай і рускай мовах.

Да ўдзельнікаў прэміі не прад’яўляецца патрабаванняў па рэлігійнай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, узросту, роду заняткаў і захапленняў.

3.3. Прэмія праводзіцца ў трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Літаратура на беларускай мове”.

3.4. На атрыманне прэміі ад аднаго аўтара ў кожнай намінацыі можа быць прадстаўлена:

– не больш за дзесяць вершаў (балад, од і інш.) або не больш за адну паэму ў намінацыі “Паэзія”;

– адзін ці некалькі твораў агульным аб’ёмам не больш за 25 тыс. знакаў у намінацыі “Проза”;

– не больш за дзесяць вершаў (балад, од,) або не больш за адну паэму, адзін ці некалькі празаічных твораў агульным аб’ёмам не больш за 25 тыс. знакаў у намінацыі “Літаратура на беларускай мове”.

3.5. На атрыманне прэміі прадстаўляюцца творы, апублікаваныя ў беларускім перыядычным друку і напісаныя спецыяльна для конкурсу. Не прымаюцца пераклады, наследаванні, пародыі.

3.6. У заяўцы на атрыманне прэміі ўказваюцца: прозвішча, імя (псеўданім – пры наяўнасці), год нараджэння, месца пражывання, кароткая творчая біяграфія, кантактныя звесткі (нумар тэлефона, адрас электроннай пошты).

Аргкамітэт прэміі мае права самастойнага адбору з перыядычнага друку твораў, вартых прадстаўлення на атрыманне прэміі.

3.7. Абавязковыя патрабаванні да афармлення рукапісаў: файл у фармаце “Microsoft Word” з пашырэннем doc, docx ці rtf. Шрыфт – TimesNewRoman. Памер шрыфту – 14. Параметры старонкі (палі): верхняе – 2 см, ніжняе – 2 см, левае – 3,5 см, правае – 1,5 см. Міжрадковы інтэрвал – адзінарны.

На першай старонцы рукапісу павінны быць паказаны:

– прозвішча, імя аўтара, год нараджэння;

– назва твора, год напісання.

3.8. Заяўкі і рукапісы накіроўваюцца на электронную пошту lidagk@tut.by.

3.9. Конкурс на атрыманне прэміі праводзіцца з 17 верасня 2021 года па 17 верасня 2022 года ўключна ў наступныя этапы:

з 17 верасня 2021 года па 8 ліпеня 2022 года ўключна – прыём матэрыялаў на атрыманне прэміі;

з 8 ліпеня 2022 года па 17 жніўня 2022 года ўключна – адборачны этап, фармаванне доўгага спісу твораў;

17 жніўня 2022 года – публікацыя доўгага спісу твораў;

з 17 жніўня 2022 года па 30 жніўня 2022 года – фінальны адбор, фармаванне кароткага спісу твораў;

1 верасня 2022 года – публікацыя кароткага спісу прэміі;

17 верасня 2022 года – падвядзенне вынікаў прэміі, узнагароджанне лаўрэатаў прэміі.

3.10. Матэрыялы, прадстаўленыя на атрыманне прэміі, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Аргкамітэт і журы прэміі ў перапіску і перамовы з аўтарамі не ўступаюць.

3.11. Матэрыялы, прадстаў-леныя на атрыманне прэміі, могуць быць адхілены ад удзелу ў прэміі ў выпадках, калі заяўка і рукапісы не адпавядаюць патрабаванням, выкладзеным у пунктах 3.6. і 3.7. гэтага Палажэння, а таксама ў выпадках, калі яны ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, элементы эротыкі, гвалту, расавай ці рэлігійнай непрымірымасці, прапаганду наркотыкаў, алкаголю і курэння, з’яўляюцца вынікам працы іншых асоб.

Прэтэндэнт на прэмію нясе адказнасць у выпадку парушэння дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве.

 

  1. Падвядзенне вынікаў прэміі

 

4.1. Адбор твораў, дасланых на атрыманне прэміі, ажыццяўляе журы прэміі.

Журы прэміі прызначаецца і зацвярджаецца аргкамітэтам у складзе не меней за 5 і не больш за 9 чалавек падчас рэалізацыі першага этапу прэміі ў адпаведнасці з п. 3.9. гэтага Палажэння.

4.2. Для ацэнкі работ, дасланых на атрыманне прэміі, абраны наступныя крытэрыі:

– мастацкі ўзровень твораў;

– адлюстраванне ў творах нацыянальна-патрыятычных каштоўнасцей беларускага народа;

– адлюстраванне ў творах агульначалавечых маральных каштоўнасцей, гуманістычных ідэй.

4.3. Парадак галасавання вызначаецца журы самастойна. 

4.4. Рашэнні, прынятыя журы, з’яўляюцца канчатковымі і не падлягаюць перагляду.

4.5. Колькасць лаўрэатаў прэміі вызначаецца журы падчас падвядзення вынікаў прэміі.

4.6. Публікацыя вынікаў прэміі ажыццяўляецца ў сацыяльных сетках у адпаведнасці з уста-ноўленымі пунктам 3.9. гэтага Палажэння тэрмінамі.

4.7. Узнагароджанне лаўрэатаў прэміі праводзіцца ў рамках правядзення ўрачыстасцей да Дня народнага адзінства ў адпаведнасці з пазначанымі пунктам 3.7. гэтага Палажэння тэрмінамі.

4.8. Лаўрэаты прэміі атрымліваюць:

– дыплом лаўрэата прэміі ад імя заснавальніка прэміі;

– знак прэміі;

– грашовы складнік прэміі;

– іншыя каштоўныя прызы.

 

Усе аўтары, якія даслалі свае творы на атрыманне прэміі, атрымліваюць дыпломы ўдзельнікаў конкурсу на прэмію ад імя заснавальніка прэміі: Лідскага раённага камітэта БРСМ.

 

УЗГОДНЕНА.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Лідскага райвыканкама І.Г. Рабец.    

 

УЗГОДНЕНА.

Галоўны рэдактар дзяржаўнай установы “Рэдакцыя “Лідская газета” К.А. Серафіновіч.

 

УЗГОДНЕНА.

Дырэктар Дзяржаўнай установы “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” В.В. Піліпчук.

 

УЗГОДНЕНА.

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Суквецце” А.М. Мацулевіч.

 

УЗГОДНЕНА.

Дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” А.М. Мартынаў.

Previous article У Лідзе абвешчана “Палажэнне аб літаратурнай прэміі імя Валянціна Таўлая за лепшы патрыятычны твор”
Next article Эфектыўная дзейнасць бібліятэчнай супольнасці ва ўмовах СOVID-19

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515