Home
ТБМ

Адбылося паседжанне сакратарыята ТБМ

Адбылося паседжанне сакратарыята ТБМ

18 кастрычніка прайшло чарговае паседжанне сакратарыята ТБМ. Прынялі новых сяброў у нашы шэрагі, абмеркавалі сітуацыю з выданнем “Нашага слова”, з сядзібай у Баранавіцкім раёне. У сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй вырашылі перанесці паседжанне Рады ТБМ на снежань. Канкрэтную дату прызначыць сакратарыят на наступным паседжанні. На заканчэнне былі разгледжаны кадравыя пытанні. У нас з’явілася неабходнасць прызначыць сакратара, метадыста і кіраўніка справамі ТБМ.

Алена Анісім.

 

Пра вуліцу імя Ніла Гілевіча

У.Я. Кухараву,

старшыні Мінскага гарвыканкама

пр-кт Незалежнасці, д. 8,

220030, г. Мінск

 

Шаноўны Уладзімір Яўгенавіч!

30 верасня 2021 г. выдатнаму паэту, народнаму пісьменніку Беларусі, вядомаму грамадскаму дзеячу Нілу Гілевічу споўнілася б 90 гадоў. Уся яго дзейнасць, навуковы шлях звязаны з беларускай сталіцай.

У сувязі з гэтым просім Вас прыняць рашэнне аб наданні імя Ніла Гілевіча адной з вуліц г. Мінска.

З павагай,

 Старшыня ТБМ                                           А.М. Анісім.

 

Старшыні грамадскага аб’яднання

“Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны”

Анісім А.М.

Аб разглядзе звароту

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

Па даручэнні кіраўніцтва Мінскага гарвыканкама Ваш зварот па пытанні прысваення імя Ніла Гілевіча адной з новых вуліц г. Мінска разгледжаны ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама, на якое ўскладзены функцыі, звязаныя з рэалізацыяй Закона Рэспублікі Беларусь “О наименованиях географических объектов”, па пытаннях прысваення найменняў састаўным часткам г. Мінска (рашэнне Мінгарвыканкама ад 25.08.2011 № 2495).

Паведамляем, што імя Ніла Гілевіча значыцца ў спісе прапанаваных арганізацыямі назваў для новых вуліц г. Мінска, у ліку якіх імёны Васіля Быкава, Эдварда Вайніловіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Тадэвуша Рэйтана, Алеся Адамовіча і іншых.

Ваша прапанова накіравана ў камісію па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска і будзе ўлічана пры прысваенні наймен-няў састаўным часткам сталіцы.

Начальнік упраўлення   В.П. Брэль.

 

Previous article ВОБРАЗЫ ПІСЬМЕННІКА І МАСТАКА. Да 35-годдзя творчай дзейнасці сябра ТБМ Юрася Кур'яновіча
Next article ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ КОЖНАМУ НЯСВІЖЦУ

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115