Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ

3 лістапада 2021, 21:56 ТБМ 59
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ

Пайшоў у свет іншы Вячаслаў Іванавіч Сухарэбскі, адзін са старэйшых сяброў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, цудоўны чалавек, адданы Айчыне грамадзянін і шчыры гаспадар і беларус. Сцяг з выявай сімвалаў Таварыства і цяпер на сцяне ў яго пакоі…

Вячаслаў Сухарэбскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1934 года ў засценку Мехавічы Наваградскага павета (цяпер Баранавіцкі раён Берасцейскай вобласці). У сялянскай сям’і было чацвёра дзяцей.

Вячаслаў скончыў сямігодку у вёсцы Карчова Баранавіцкага раёна, Жыровіцкі тэхнікум механізацыі сельскай і лясной гаспадаркі,атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка ў інстытуце, вучыўся на курсах падвышэння кваліфікацыі кіраўнікоў у Гародні. Больш за сорак год адпрацаваў на розных адказных пасадах у сельскай гаспадарцы.

Сябры і аднадумцы добра ведалі Вячаслава Іванавіча і як грамадскага дзеяча. Ён усім цікавіўся, да ўсяго яму была справа. На паседжаннях і сходах ТБМ Вячаслаў Іванавіч  амаль заўсёды браў слова, і яму было што сказаць! Да яго  прыслухоўваліся. І нават калі ён у сувязі з хваробай “адышоў ад спраў”, то час ад часу тэлефанаваў сябрам, выклікаў іх да сябе і ставіў задачы, якія тычыліся напісання  гісторыі роднай зямлі. А яшчэ ён шмат год пісаў сам у розныя выданні! На пачатку дзевяностых – у газету “Культура” і “Наша слова”, пасля – у “Народную Волю”, “Газету Слонімскую”, на сайт “Радыё Свабода”…

У 2017 годзе пабачыла свет кніга Вячаслава Сухарэбскага “На прасторы і волі”. Назва яе раздзелаў гаворыць сама за сябе: “Абразкі з майго жыцця”, “Што я бачыў пад час вайны”, “Матчына мова і “великий и могучий”,”Бяда нас чакае”…Аграрый па жыцці, Вячаслаў Іванавіч  добра ведаў праблемы сельскай гаспадаркі і звяртаў на гэта ўвагу грамадства. Вось што ён, у прыватнасці, гаворыць пра гэта ў артыкуле “Як пазбавіцца ад вынішчэння наваколля і чалавека?”: “Ад’едзем з дзясятак кіламетраў ад Баранавічаў і зазірнём на свінакомплексы, птушкафабрыкі, жывёлагадоўчы комплекс Мір, мноства меншых усялякіх “фермаў”. А куды ж падзенуцца многія дзясяткі тысяч тон гною, што выдаюць гэтыя аграпрадпрыемствы вакол Баранавічаў і навакольных паселішчаў?.. І няма нідзе ў Баранавіцкім раёне чыстай вады ў калодзежах…”

 Эпіграфам да кнігі нашага земляка ўкладальнікі ўзялі словы з верша Анатоля Сыса: 

“Як па зорах, па расе

твой апошні шлях праляжа.

Памірай, а жыта сей –

рунь пра сейбіта раскажа.”

Так  ён і жыў.  Пахавалі Вячаслава Сухарэбскага на могілках у вёсцы Кутаўшчына, дзе спачываюць яго продкі. Вечная памяць!

Сябры Баранавіцкай філіі ТБМ

імя Францішка Скарыны.    

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Далучайцеся да нас