Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вяртанне з забыцця

Вяртанне з забыцця

26 кастрычніка 2021, 08:39 Выданні 20
Вяртанне з забыцця

У   гарадзенскім  выдавецтве  “ЮрСаПрынт” пабачыла свет займальная кніга Івана Будніка “Вяртанне з забыцця”. Яе наклад 90 асобнікаў. “Вяртанне з забыцця”  – гэта не толькі вяртанне незаслужана забытых імёнаў мужных воінаў, нашых землякоў, якія аддалі сваё жыццё ў вайне з фашызмам у час Другой сусветнай вайны далёка ад сваёй радзімы ў складзе польскай арміі, але і аповед аб іх  крыжовым шляху на тую вайну, аб тых  бітвах, дзе яны змагаліся. Адны з іх  загінулі, іншым пашанцавала выжыць, але і адны, і другія на многія гады былі аддадзены забыццю ў сябе на радзіме.

Імёны  загінуўшых  воінаў адшуканы ў лонданскіх і варшаўскіх архівах і апублікаваны.

Кніга “Вяртанне з забыцця”  напісана вельмі захапляльна . Яе аўтар Іван Фёдаравіч Буднік, педагог, краязнавец. Працаваў  у школах і аддзеле і адукацыі  Гарадзенскага раёна. Вывучае гісторыю палітычнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Гарадзеншчыны ў ХІХ-ХХ стагоддзях. Выдаў кнігі: “Да падзеяў 1863-1864 гадоў на Гарадзеншчыне”, “Знойдзенае ў дарозе, Ад берагоў Свісліачы да Кузніцы”. Артыкулы і вершы друкаваліся ў зборніках, часопісах, газетах. Сабраў, уклаў і рэдагаваў кнігі Апанаса Цыхуна “Улюбёны я ў сваю зямлю” і слоўнік “Скарбы народнай мовы”.

 Вёрстку кнігі зрабіў Алесь Рыжы. Кніга аздоблена цікавымі архіўнымі фотаздымкамі. Шчыра  раю набыць кнігу чытачам нашага штотыднёвіка.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры,

 журналіст-фрылансер.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас