Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З Днём настаўніка, шаноўныя педагогі!

З Днём настаўніка, шаноўныя педагогі!

13 кастрычніка 2021, 20:37 Грамадства 210
З Днём настаўніка, шаноўныя педагогі!

Традыцыйна ў кастрычніку ва ўсім свеце настаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У Дзень настаўніка аддаюць даніну павагі педагогам сваёй краіны, якія прыкладаюць шмат намаганняў дзеля адукацыі падрастаючага пакалення, а значыць, і дзеля будучыні.

5 кастрычніка 1966 года ў Парыжы была праведзена Спецыяльная міжурадавая канферэнцыя аб статусе настаўнікаў (Special Intergovernmental Conference on the Status of Teachers). Канферэнцыя была скіравана на абмеркаванне праблем супрацоўнікаў сферы адукацыі на нацыянальным і сусветным узроўнях. У выніку прадстаўнікі ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы падпісалі першы міжнародны дакумент, які акрэсліваў умовы працы настаўнікаў: “Рэкамендацыі наконт статусу настаўнікаў” (Recommen-dation concerning the Status of Teachers). У ім замацоўваліся правы і абавязкі педагогаў і міжнародныя нормы, якія тычацца падрыхтоўкі настаўнікаў, павышэння іх кваліфікацыі, прыёму на працу і ўмоў працы. Афіцыйна святкаваць Сусветны дзень настаўніка 5 кастрычніка было прапанавана ЮНЕСКА ў 1994 годзе. Зараз гэтае свята ўваходзіць у кола сусветных і міжнародных дзён ААН.

Дзень настаўніка ў розных дзяржавах святкуюць у розныя дні. У больш чым 100 краінах свету гэты дзень прыпадае на 5 кастрычніка. У Беларусі (а таксама ў Латвіі, Украіне, Кыргызстане, Казахстане і Малдове) Дзень настаўніка адзначаюць у першую нядзелю кастрычніка.

У гэты восеньскі дзень прыміце сардэчныя пажаданні прафесійных поспехаў, натхнення, ажыццяўлення цікавых задум і новых ідэй, а таксама бадзёрасці і сіл дзеля іх увасаблення!

Няхай гэты дзень падаруе вам мноства ўсмешак, цеплыні і радасці!

 

Віншуем усіх настаўнікаў – сяброў ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.  Вы несяце двайную нагрузку. Акрамя ведаў па прадметах вы ўкладваеце ў душы дзяцей беларушчыну, што сёння не менш важна за любую дакладную формулу. Дзякуй вам ад будучай Беларусі!

 

ПЕРШАЯ  НАСТАЎНІЦА

Я не забуду ніколі

Сшыткі, пеналы, буквар,

Першыя радасці ў школе,

Першай настаўніцы твар.

 

Я не забуду ніколі

Рукі яе, што вялі

Нас, як па роднаму полю,

Па неабсяжнай зямлі.

 

Я не забуду ніколі

Ясных і добрых вачэй,

Можа, ад іх наваколле

Стала шырэй і ярчэй.

 

Першай настаўніцы словы,

Дзе мне ні здарыцца быць.

Так, як і матчыну мову,

Нельга ніколі забыць.

Сяргей Грахоўскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас