Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Падзеі вакол ТБМ

Падзеі вакол ТБМ

7 кастрычніка 2021, 20:33 ТБМ 37
Падзеі вакол ТБМ

27 верасня ў 10.30 у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь пачалося судовае паседжанне па скварзе ТБМ на пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Але паседжэнне як пачалося, так і закончылася. Справа ў тым, што Міністэрства юстыцыі, нягледзячы на тое, што мела месца дасудовае разбіральніцтва, выступіла з новым блокам пярэчанняў на скаргу ТБМ, а ў дадзеным выпадку гэтыя пярэчанні – не што іншае, як абвінавачванні ўжо ТБМ у парушэннях. Старшыня ТБМ Алена Анісім скарысталася сваім правам і заявіла вуснае хадайніцтва азнаёміць яе з гэтымі абвінавачваннямі і пярэчаннямі да пачатку разгляду справы па сутнасці, даць час унікнуць у новы шэдэўр юрыдычнай думкі Мінюста. Суддзя пагадзілася і прызначыла паседжанне на 11.00 28 верасня.

А ТБМ жыве сваім жыццём. У 17.00 таго ж 27 верасня адбылося чарговае паседжанне Сакратарыята ТБМ, на якім, акрамя іншых пытанняў, было вырашана даслаць звароты ў Менскі гарвыканкам і Лагойскі райвыканкам аб наданні новым вуліцам Менска і Лагойска імя Ніла Гілевіча.

А таксама ў шэрагі ТБМ былі прыняты новыя сябры: Шынкарэнка Ілья, Канановіч Алесь, Барысенка Уладзімір, Кур’яновіч Юрый.

Уладзімір Барысенка даслаў у рэдакцыю свой  верш – прысягу  на вернасць Бацькаўшчыне і роднаму слову:

Пад ручнікамі Беларусі

я на адданасць ёй клянуся,

і веру ў лепшыя часы,

і не кажу дзеля красы

пра сваю вернасць да астатку,

усё-ткі вырвемся з той пасткі,

ў якую трапілі мы з мовай –

нашай дзяржаўнасці асновай.

Завіся ж, кожны, беларусам,

нат калі пахне землятрусам,

нат калі Бог не падтрымае,

я Слова сэрцам узвышаю,

душы без мовы не ўяўляю.

Так што, жыве ТБМ.

Станіслаў Суднік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас