Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Шклоўскаму парку патрэбны інфармацыйна-памятны знак

Шклоўскаму парку патрэбны інфармацыйна-памятны знак

29 верасня 2021, 06:37 Грамадства, Культура 6
Шклоўскаму парку патрэбны інфармацыйна-памятны знак

Цікавасць да гарадскога парку ў Шклове не знікала ніколі. І гэта не выпадкова, знаходзячыся ў цэнтры горада, ён заўсёды прываблівае жыхароў і гасцей горада. Неаднойчы даводзілася праводзіць як школьнікам, так і дарослым турыстам экскурсіі па гэтым цудоўным кутку Шклова. І заўсёды, асабліва ад жыхароў з іншых гарадоў, гучалі словы зайздрасці, з нагоды існавання ў нашым горадзе цудоўнага кутка.

Трэба адзначыць, што парк у Шклове, у асноўным, добра захаваўся. Мясцовы жылкамгас даглядае гэты гарадскі аб’ект: прыбіраецца смецце, фарбуюцца паркавыя збудаванні і агароджа, перыядычна робіцца пасадка новых дрэў, ёсць клумбы з кветкамі. Асабліва вялікая праца па добраўпарадкаванні парку была праведзена пры падрыхтоўцы горада да правядзення фестываля-кірмаша працаўнікоў сяла “Дажынкі” і свята “Дзень беларускага пісьменства”. Менавіта тады і была зроблена каля ўвахода невялічкая таблічка з інфармацыйным паведамленнем з гісторыі парка.

Аднак з тых часоў прайшло ўжо больш за паўтара дзесятка гадоў. Інфармацыйная таблічка даўно ўжо ні аб чым не распавядае. Да таго ж яна невялікіх памераў. Надышоў час зрабіць у шклоўскім парку новы сучасны інфармацыйна-памятны знак, які павінен прывабліваць і грунтоўна распавядаць асноўную інфармацыю пра гэты каштоўны помнік садова-паркавага мастацтва.

 

Інфамацыйная даведка: 

Закладка парку пачалася ў 1902-1903 гадах. Ён займае амаль роўную тэрыторыю, у плане мае форму прамавугольніка. Цэнтрам кампазіцыі раней быў сядзібны дом. Перад заходнім яго фасадам быў размешчаны вялікі парадны партэр. Ён быў акружаны нізкім бардзюрам і дэкарыраваны штамбавымі ружамі. Цэнтральную частку займала клумба, аформленая экзатычнымі раслінамі – драцэнай і эхеверыяй. Да параднай часткі парку з супрацьлеглых бакоў вялі дзве ўязныя алеі. Паўночная, кляновая, перасякала парк у папярочным напрамку і звязвала яго з прычалам на Дняпры.

BBK DIGITAL CAMERA

Тут жа былі два дрэвы таполі белай, якія фіксавалі прыпынак карэт. Зараз захавалася толькі адно дрэва. Паўднёвая ўязная (ліпавая) алея кароткая. Яна падводзіць да ўсходняга боку партэра, адкуль праменямі разы-ходзяцца паркавыя алеі, злучаныя бакавымі, што ўтварае структурную аснову гэтай часткі парку. Алея таполяў выводзіць на бакавыя алеі, прамалінейна размешчаныя ўздоўж паўночнай і паўднёвай мяжы. З паўднёвага боку парк быў абсаджаны фармаманнай загараддзю з караганы і абнесены агароджай. Уздоўж яе ідзе алея з таполяў. З супрацьлеглага боку парку алея не захавалася. Вялікая колькасць алей, якія вызначаюць кампазіцыйную пабудову парку, складае яго асаблівасць. Насаджэнні парку складаюць у асноўным мясцовыя віды. Парк стварыў мясцовы садоўнік С.У. Маліноўскі. Шклоўскі парк з’яўляецца каштоўным помнікам садова-паркавага мастацтва.

 Алесь Грудзіна.

Фота аўтара.

 

На здымках: 1. Старая інфармацыйная таблічка; 2. Брама з вуліцы 70 год Вялікай Перамогі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4022
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас