Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр паэт Алесь Разанаў

Памёр паэт Алесь Разанаў

9 верасня 2021, 21:12 Культура 329
Памёр паэт Алесь Разанаў

Алесь Разанаў памёр ва ўзросце 73 гадоў. Ён быў адным з сама значных беларускіх паэтаў усіх часоў.  Выключаны з універсітэта ў 1967 годзе за патрабаванне навучання па-беларуску, ён не зламаўся. Ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.

Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці.  Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, рэдактарам у выдавецтве “Мастацкая літаратура” і ў часопісе “Крыніца”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы. Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў.

– Смерць Алеся Разанава – гэта вялікая страта для беларускай літаратуры, – кажа Валянцін Дубатоўка, гарадзенскі літаратар. – Алесь Разнаў – гэта паэт нават не еўрапейскага, а сусветнага маштабу. Безумоўна, творчасць яго – гэта ўзор ведання не толькі мовы, літаратуры, гэта адчуванне болю народа і нават разуменне таго, што будзе з гэтым народам праз некаторы час. Вельмі сумую, таму што беларуская літаратура страціла сапраўды вялікага паэта.

Якуб Сушынскі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Кніга Вінцэся Мудрова
Выданні

Кніга Вінцэся Мудрова

26 студзеня 2021, 13:2014
Далучайцеся да нас