Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

7 верасня 2021, 12:59 Культура 14
“ЛІТФЭСТ ПА-ЛІДСКУ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА!

Працягвае сваю працу “Літфэст па-лідску”, які ставіць сваёй мэтай як мага шырэй папулярызаваць кнігу, які штодня падштурхоўвае ўсіх жыхароў г. Ліды (незалежна ад полу, узросту і прафесіі) узяць і пачытаць кнігу, часопіс, газету.

Бібліятэкары філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3” запрасілі юных чытачоў на адкрытую пляцоўку “Выходзь чытаць у двор”, арганізаваную ў рамках “Літфэсту па-лідску”, дзе кожны ўдзельнік змог знайсці сабе занятак па душы: пагартаць часопісы, пачытаць кнігі і пагуляць.

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 5” прыйшлі з кнігай у госці да дзяцей з ДУА “Яслі-дзіцячы сад № 37 г. Ліды”. Дашкольнікі з вялікай цікавасцю і ўвагай слухалі бібліятэкара, як выбіраць кнігі, як правільна карыстацца імі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім захапленнем глядзелі на прыгожыя дзіцячыя кніжныя выданні і маляўнічыя часопісы.

Як вядома, журналісты падаюць аўдыторыі якасную інфармацыю, а работнікі бібліятэк дапамагаюць людзям знаходзіць яе. Таму цалкам зразумела, што бібліятэкі Лідчыны пастаянна ўзаемадзейнічаюць з вядучай рэдакцыяй горада – “Лідскай газетай”. Там публікуюць важныя для бібліятэк навіны, інфармуюць аб значных падзеях і мерапрыемствах. З “Літфэстам па-лідску” супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 2” прыйшлі ў рэдакцыю, дзе бібліятэкары пазнаёмілі яе калектыў з цікавай літаратурай, распавялі пра самыя папулярныя сярод чытачоў выданні, пра вялікі попыт на газету, якая выдаецца імі. Як аказалася, журналісты і рэдактары вельмі дапытлівыя і дасведчаныя людзі, якія не толькі пішуць цікавыя артыкулы для свайго выдання, але і выдатна ведаюць як класічную, так і сучасную літаратуру розных жанраў.

Кніжная дарожка “Жыццё без небяспекі” была арганізавана супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ў рамках “Літфэсту па-лідску”. Нагадаць нумары службаў дапамогі і выратавання, правілы беражлівых адносін да свайго жыцця і жыцця іншых людзей, паўтарыць правілы абыходжання з агнём, правілы бяспечных паводзін на вуліцах горада і дома – гэта і былі галоўныя мэты мерапрыемства. Кнігі па бяспецы жыццядзейнасці і часопіс “Юный спасатель” сталі галоўнымі памочнікамі ў гэтым. А адказваючы на пытанні віктарыны “Бяспечны адказ”, дзеці ў гульнявой форме змаглі прайсці “кніжную дарожку”.

“Літфэст па-лідску” разам з супрацоўнікамі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4” прыйшоў да лекараў скурна-венералагічнага дыспансера УАЗ “Лідская цэнтральная раённая бальніца”. Лекары аддзялення зацікавіліся перыядычнымі выданнямі, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця, і падкрэслілі карысныя для сябе і актуальныя дадзеныя з артыкулаў медыцынскай накіраванасці.

Неўзабаве скончыцца самая гарачая пара года, але і з прыходам восені Літфэст працягне сваю працу, бо ён закліканы далучыць як мага больш людзей да чытання.

Будзьце разам з нашымі бібліятэкамі! Будзьце разам з “Літфэстам па-лідску”!

Кацярына Сандакова,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка

імя Янкі Купалы”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці
Грамадства

Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці

17 мая 2022, 20:4215
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас