Home
Культура

Яркая зорка ў музычнай прасторы Бацькаўшчыны

Яркая зорка ў музычнай прасторы Бацькаўшчыны

Юбілей адзначыў на гэтым тыдні найвыбітны беларускі артыст новага часу, мультыінструменталіст і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч, адзін са стваральнікаў і ўдзельнікаў знакавых для сучаснай беларускай музыкальнай культуры праектаў: “Я нарадзіўся тут”, “Народны альбом”, “Святы вечар”, “Бывайце здаровы” , аўтар больш за 20 альбомаў найлепшай беларускай музыкі і спеваў, лаўрэат Рок-каранацый у  намінацыі “Спеўная паэзія”  і іншых, лаўрэат прэміі “За свабоду думкі” імя В. Быкава.

З. Вайцюшкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1971 года ў г. Бярозаўцы Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці. Яго родныя шмат гадоў працавалі на знакамітым шклозаводзе “Нёман”. Будучы спявак скончыў Лідскае музычнае вучылішча і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва па класе кларнета (1995) і музычнае вучылішча імя Глінкі па класе вакалу.

Артыст чэрпае моц і энергію ў прыродзе Наднёманскага краю, праводзіць шмат часу на сваім хутары Вайцюшкі, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця ў сугуччы з лесам і ракой, развівае сваю аграсядзібу і ладзіць там рэгіянальныя фэсты музыкі і паэзіі “Салаўё” і іншыя.

Яго лепшыя велічныя песні “Нёман”, “Дзе мой край”,  “Бывайце здаровы”, “Наш сцяг” сілкуюць дух беларусаў.

Свядома абраўшы ў маладосці нацыянальны накірунак у творчасці, у пастаянным руху і развіцці праз удзел у гуртах “Палац”  і  “КRYWY” , Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў на шлях сольнай кар’еры і наладзіў плённае супрацоўніцтва з класікамі беларускай паэзіі – Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным, Уладзімірам Някляевым, і сучаснымі творцамі -Леанідам Дранько-Майсюком і Алесем Ліпаем. 20 гадоў таму ён стварыў свой непаўторны калектыў “WZ-Orkiestra” з адукаваных і таленавітых музыкантаў.

Творчы дыяпазон артыста даволі шырокі  і ахоплівае вядомыя нацыянальныя гімны, патрыятычныя песні, балады, гарад-скі шансон, спеўную паэзію.

Зміцер Вайцюшкевіч плённа супрацоўнічае з еўрапейскімі суперзоркамі, запісвае складанкі на вершы польскіх,  шведскіх і чэшскіх паэтаў, праспяваў пераствораныя па-беларуску народныя японскія песні.  У 2016 годзе ён выступаў у Чэхіі разам з папулярным бардам Ярамірам Нагавіцам.

Новы дыск песень спевака на вершы Аляксея Пысіна “Вясёлка над плёсам” выйшаў у 2020 годзе. У ім артыст, як і дзесяць гадоў таму ў праекце “Мой сябра Анёлак”,  звярнуўся да дзіцячай тэматыкі. Быў створаны анімацыйны кліп з запісам дзіцячых песень.

У 2010 і 2018 гадах выдавецтва “Кнігазбор” пры ўдзеле музычных крытыкаў А. Мяльгуя, В. Мартыненкі, З. Падбярэзскага, С. Будкіна, журналістаў М. Скоблы, Э. Дзвінскай і іншых выпускала зборнік  “Беларускае слова ад спеву”, прысвечаны багатай творчай дзейнасці артыста.

Кніга знаходзіцца ў зборах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама ў му-зычных і краязнаўчых аддзелах бібліятэк Гародні і Віцебска, у бібліятэках Лідскай музычнай вучэльні і Бярозаўскага Дома культуры.

Э. Дзвінская,

фота аўтара і А. Лявы.

Previous article Ва Універсітэце імя Гілевіча прайшоў ператрус
Next article 27 ліпеня -31-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўныма суверэнітэце Беларусі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515