Home
Мова

Беларускамоўная “Рэгіянальная газета” прыпыняе выхад друкаванай версіі

Беларускамоўная “Рэгіянальная газета” прыпыняе выхад друкаванай версіі

Такую абвестку выданне зрабіла на сваім сайце.   “Дарагія чытачы папяровай “Рэгіянальнай газеты”! – гаворыцца ў звароце да чытачоў. – На жаль, нумар за 23 ліпеня па незалежных ад рэдакцыі прычынах вы не атрымаеце. Як і наступныя. Просім у вас прабачэння і спадзяёмся на разуменне сітуацыі”.

19 ліпеня ў рэдакцыю недзяржаўнай “Рэгіянальнай газеты” ў Маладзечне прыходзілі сілавікі. Тады ж затрымлівалі журналістак Зою Хруцкую і Настассю Уткіну. Таксама ў той дзень прыходзілі дадому да галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча. Яго разам з жонкай звезлі на допыт.

“Рэгіянальная газета” больш за 25 гадоў пісала пра падзеі ў сямі суседніх раёнах Менскай і Гарадзенскай абласцей (Мала-дзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім, Валожынскім, Смаргонскім, Астравецкім, Ашмянскім).

“Рэгіянальная газета” ўсе гэтыя гады цвёрда трымалася беларускай мовы, несучы беларускасць ва ўсе згаданыя раёны, выконваючы па вялікім рахунку місію ТБМ, бо тут, акрамя Валожынскага раёна, структуры ТБМ або спяць, або адсутнічаюць зусім. Цяпер жа, не забягаючы наперад, не даючы ніякіх ацэнак, можам канстатаваць, што з 23 ліпеня беларускай мовы ў гэтых раёнах стала менш. 

novychas.by.

Previous article Пайшла з жыцця найстарэйшая прадстаўніца роду Радзівілаў
Next article Ва Універсітэце імя Гілевіча прайшоў ператрус

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016