Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новы раман Міколы Адама

Новы раман Міколы Адама

21 ліпеня 2021, 21:33 Выданні 63
Новы раман Міколы Адама

З цікавасцю прачытаў аўтабіяграфічны раман “І прыдбаў гэты дом”, які напісаў Мікола Адам. Ён пабачыў свет у выдавецтве “Чатыры чвэрці”. Наклад  выдання – 200 паасобнікаў.  У мастацкім афармленні вокладкі выкарыстаны малюнак Анастасіі Пратасавіцкай…

Мікалай Міхайлавіч Адам нарадзіўся  8 студзеня 1978 года ў вёсцы  Мікалаеўшчына Стаўпецкага раёна Менскай вобласці.  Да 1992 года жыў у горадзе  Шахцінск  Карагандзінскай  вобласці (Казахстан).

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (2000 г.) і факультэт культуралогіі, аддзяленне кінадраматургіі (2005 г.),  Працаваў грузчыкам, загадчыкам пастановачнай часткі ў Менскім тэатры студыі кінаакцёра, рэжысёрам Капыльскага і Стаўпецкага дамоў культуры, стыльрэдактарам у выдавецтвах “Мастацкая літаратура” і “Рэгістр”.

Першыя вершы надрукаваны ў 1995 годзе ў часопісе “Першацвет”. Празаічныя творы публікаваліся ў часопісах “Полымя”,  “Маладосць”, “Акно”, газетах “ЛіМ”, “Звязда”, “Наша Ніва”, у калектыўных зборніках “Кахаць і верыць” (2013), “Пад зоркай кахання”.

Аўтар кніг паэзіі “Калыханка для ка-ханай” (2001); прозы: “Шоўк” (2013),  “Гульня ўяўлення” (2016), “Прывітанне, Даша!” (2016) і інш.

Разам з Юліяй Алейчанка выдадзена кніга-білінгва пад тытулам “На абцасах / на підборах” украінскай пісьменніцы, арганізатаркі і ўдзельніцы паэтычных імпрэз, асветніцы і папулярызатаркі сучаснай украінскай літаратуры Вікторыі Шэвель. Зборнік выйшаў у беларускім выдавецтве “Галіяфы” (2019). Мікола Адам пераклаў з украінскай мовы таксама і творы  Васіля Слапчука: “Каранацыя палявога рамонка” (Мінск, “Колорград”, 2019) і “Кветкі на мінным полі” (Мінск, “Колорград”, 2020).

Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі, Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Міколы Бідэнкі за пераклад на беларускую мову твораў  Міколы Бідэнкі (Украіна, 2019) і міжнароднай прэміі імя Г. Скаварады (Украіна, 2019).

Раю прачытаць захапляльны раман прыхільнікам роднага слова!

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры, журналіст-фрылансер.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы раман Міколы Адама
Выданні

Новы раман Міколы Адама

21 ліпеня 2021, 21:3317
20-я Музычная майстэрня сабрала ў Івянцы каля дзвюх соцень удзельнікаў
Грамадства

20-я Музычная майстэрня сабрала ў Івянцы каля дзвюх соцень удзельнікаў

31 ліпеня 2024, 06:1317
Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе
літаратура

Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе

6 снежня 2024, 07:3217
Творы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш на паштовых марках
Выданні

Творы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш на паштовых марках

25 студзеня 2025, 08:0717
Далучайцеся да нас