Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“БЕЛАРУСЬ МАЛАДЗЁЖНАЯ”

“БЕЛАРУСЬ МАЛАДЗЁЖНАЯ”

20 ліпеня 2021, 23:46 Мова 35
“БЕЛАРУСЬ МАЛАДЗЁЖНАЯ”

3 ліпеня ў Лідзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы ў гэты дзень ладзіла інтэрактыўную пляцоўку “Беларусь маладзёжная”. Зазірнуўшы сюды, можна было “прадэгуставаць” навінкі беларускай літаратуры, дзякуючы кніжнай выставе “Любіць і чытаць сваё”. З велізарным задавальненнем госці прымалі ўдзел у краязнаўчых віктарынах “Уся Беларусь” і “Героі міфаў і паданняў Беларусі”, дзе неабходна было праявіць усю сваю эрудыцыю і знаходлівасць. Бібліятэкары прапанавалі таксама скласці краязнаўчыя пазлы “Герб горада” і “Лідскі замак”.

Для гасцей мерапрыемства была разгорнута маляўнічая фотазона ў выглядзе кнігі вышынёй звыш аднаго метра. Яна мела назву “Кніга – Вялікая каштоўнасць”.

Асаблівую цікавасць выклікаў бібліятэчны квілт “Маё любімае беларускае слова”. Падчас акцыі дзеці і дарослыя маглі падысці да стэнда і напісаць сваё любімае слова на роднай мове. У канцы акцыі ўвесь стэнд быў запоўнены такімі словамі, як: “матуля”, “калі ласка”, “дзякуй”, “вотчына”, “суніцы”, “бульба”, “завушніцы”, “мара”, “гонар”, “спадчына”, “Панямонне” і шмат іншых. Можна з упэўненасцю можна сказаць, што самае папулярнае беларускае слова – гэта слова “каханне”.

На працягу дня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы  працаваў камунікатыўны стэнд “Мой любімы куток горада”, дзе кожны мог прагаласаваць “смайлікам” за тое месца горада, якое яму больш за ўсё падабаецца. Пераможцамі ў намінацыі сталі Лідскі замак і Курган Неўміручасці.

Наша пляцоўка не дала засумаваць нікому: ні дарослым, ні дзецям. Тут, ля Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, людзі атрымалі масу станоўчых эмоцый, размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі ад свята.

Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Дар’я Марцінкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас