Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пабачыў свет чарговы зборнік навуковых артыкулаў “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

Пабачыў свет чарговы зборнік навуковых артыкулаў “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

7 ліпеня 2021, 20:45 Выданні 65
Пабачыў свет чарговы зборнік навуковых артыкулаў  “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

У зборнік “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць” увайшлі навуковыя артыкулы ўдзельнікаў XII Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”.

Навуковая канферэнцыя адбылася 25 – 26 чэрвеня гэтага года ў горадзе Магілёве. Чарговая навуковая сустрэча была прысвечана 80-годдзю гераічнай абароны Магілёва ў ліпені 1941 года. У канферэнцыі бралі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Таксама былі запрошаны і мясцовыя краязнаўцы.

Зборнік пачынаецца прывітальным словам старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Міхайлавіча Цумарава. Ён у прыватнасці адзначыў: “Гісторыя Магілёва – глыбокая і цікавая тэма. Магілёўская зямля багата паліта крывёй абаронцаў Айчыны, і шмат старонак тых падзей яшчэ чакаюць свайго даследчыка. Магілёўцы памятаюць і паважаюць сваю гераічную гісторыю, свае духоўныя каштоўнасці, якія перадаюць з пакалення ў пакаленне. Гістарычная памяць аб мінулым – гэта прыклад мужнасці, працавітасці, самаахвярнасці ў імя нашай Радзімы. Гэта тое, што прымушае нас да далейшага паступальнага развіцця, да новых здзяйсненняў, якія будуць упісаны ў летапіс сучанай гісторыі горада”.

Усяго ў зборнік увайшлі 64 паведамленні, якія асвятляюць тэмы гераічнай абароны Магілёва і падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўшчыне, старажытную гісторыю, сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурныя, канфесійныя і духоўныя працэсы, імёны славутых землякоў. У зборніку захаваныя погляды, арфаграфія і мова аўтараў. Адрасуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам, усім тым, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.

У зборнік увайшло паведамленне “Могілкі Шклова”, аўтарам якога з’яўляецца Алесь Грудзіна (Шклоўская арганізацыя ТБМ).

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5439
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас