Home
Грамадства

Вянок і кветкі Міхалу Валовічу

Вянок і кветкі Міхалу Валовічу

У нядзелю, 20 чэрвеня, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі могілкі ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна і ўсклалі вянок і кветкі да мемарыяльнага знака Міхала Валовіча (1806-1833) і яго 12 паплечнікаў-паўстанцаў супраць Расейскай імперыі 1833 года. На вянку напісаны словы: “Мужнаму Міхалу Валовічу ад землякоў”. Пасля ўскладання вянка і кветак, слонімцы хвілінай маўчання ўшанавалі іх светлую памяць. А за тыдзень да гэтага мерапрыемства яны ўпарадкавалі тэрыторыю каля мемарыяльнага знака і пафарбавалі пліты. 18 чэрвеня Міхалу Вало-вічу споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння.

Мікалай Мароз,

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота аўтара.

Previous article Людміла Кебіч: "Будзем сустракацца і надалей"
Next article Навіны Германіі. У Германіі растуць выдаткі дзяржавы на выплаты сацыяльнай дапамогі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215