Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ва Ушачах урачыста адкрылі помнікі Быкаву і Барадуліну

Ва Ушачах урачыста адкрылі помнікі Быкаву і Барадуліну

30 чэрвеня 2021, 22:13 Грамадства, Культура 139
Ва Ушачах урачыста адкрылі помнікі Быкаву і Барадуліну

Урачыстае адкрыццё помнікаў выбітным пісьменнікам Беларусі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну адбылося 18 чэрвеня ва Ушачах. На імпрэзе прысутнічала каля 100 ушачан і гасцей горада, у тым ліку кіраўніцтва раёна і вядомы беларускі рэжысёр Мікалай Пінігін.

Кіраўнік Ушацкага раёна Уладзімір Аўдошка падзякаваў ініцыятарам устаноўкі помнікаў, мецэнатам, скульптарам і архітэктару, а пасля зазначыў, што ўшачане ганарацца сваімі землякамі, нягледзячы нават на розныя палітычныя погляды:

–   На душу насельніцтва мы самы паэтычны куток Рэспублікі Беларусь. Мы заўсёды гэтым ганарыліся. І калі ўзяць творчасць Васіля Быкава  – гэта чалавек, які сам прайшоў вайну, напэўна, больш рэалістычных, можа, дзесьці і жорсткіх, але праўдзівых апавяданняў пра вайну не пісаў ніхто. Таму ён вядомы далёка за межамі і Ушацкага раёна, і Беларусі, і ва ўсім свеце. Тое ж самае можна сказаць і пра Рыгора Барадуліна як паэта. Некаторыя яго вершы разабраныя на цытаты, чатырох-радкоўі. Некаторыя з іх, яшчэ пачуўшы ў школе, немагчыма забыць.

Як зазначыў беларускі рэ-жысёр Мікалай Пінігін, нарэшце адбылася значная падзея ва Уша-чах, якая аб’яднала Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна:

– Нарэшце і Рыгор, і Васіль! Даўно пара было гэта зрабіць. І вуліцы трэба і Быкава, і Барадуліна зрабіць. Паглядзіш – гэтыя Калініна і так далей. Але прыйдзе час!

Старшыня Ушацкага райвыканкама паабяцаў, што будзе працягнутая алея славутых землякоў і ва Ушачах. Ён таксама запэўніў, што як бы цяжка не было з бюджэтам, але яны знойдуць сродкі на яе добраўпарадкаванне і ўвекавечаць памяць яшчэ такіх вядомых землякоў як Пятрусь Броўка, Еўдакія Лось і Генадзь Гарбук. Аўтарамі помнікаў Быкаву і Барадуліну з’яўляюцца скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар – Віктар Карака.

“Яны паўсталі цалкам на народныя грошы – сотні прыхільнікаў нашых класікаў ахвяравалі разам больш за 11.000 даляраў, каб гэтая справа здзейснілася”, – напісаў  у facebook Глеб Лабадзенка.

Пасля ўрачыстага адкрыц-ця помнікаў усе ахвочыя наведалі сядзібу-музей Васіля Быкава ў Бычках. Там адбылася другая частка святочнай імпрэзы да дня нараджэння знакамітага пісьменніка. На ёй работнікі культуры спявалі, чыталі вершы паэтаў розных краін, прысвечаныя Васілю Быкаву, у тым ліку і Рыгора Барадуліна. Таксама на суд гледачоў быў прадстаўлены фрагмент тэатральнай пастаноўкі на ваенную тэматыку па аповесці Васіля Быкава “Бліндаж”.

Таццяна Смоткіна,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас