Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Моладзь Лідчыны наведала “Цягнік Перамогі”

Моладзь Лідчыны наведала “Цягнік Перамогі”

29 чэрвеня 2021, 09:26 Грамадства, Культура 24
Моладзь Лідчыны наведала “Цягнік Перамогі”

Экскурсія выдалася цікавай і пазнавальнай. Маладыя людзі – актывісты Лідскага РК ГА “БРСМ”, выдатнікі вучобы, прадстаўнікі Моладзевага парламента – змаглі ўбачыць абставіны франтавога жыцця.

Перад пачаткам экскурсіі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Вольга Каспорская адзначыла важнасць такіх мерапрыемстваў.

– Маладым людзям важна ўсведамляць, чым была Вялікая Айчынная вайна для беларусаў. З першых дзён вайна прыняла характар усенароднай барацьбы за нашу зямлю. Яна закранула інтарэсы ўсіх пластоў нашага грамадства. Нашы продкі пралівалі кроў за наша бясхмарнае сёння і заўтра. Мы павінны быць удзячныя ім за іх мужнасць і адвагу. І вельмі важна, каб памяць пра тую вайну захавалася яшчэ на доўгія гады, паколькі ў сучасным свеце спрабуюць перапісаць гісторыю і подзвігі нашых суайчыннікаў. Такія экскурсіі лічу патрэбнымі, паколькі для таго, каб не было вайны, неабходна жывая памяць пра яе, – сказала Вольга Каспорская.

  

Праект насамрэч унікальны. Склад “Цягніка Перамогі” ўключае 12 вагонаў, 9 з якіх – экспазіцыйныя. Экспазіцыя аднаго з вагонаў прысвечана подзвігу абаронцаў Берасцейскай цвердзі. Сімвалічна, што “Цягнік Перамогі” з вагонам, які апавядае пра подзвіг герояў Берасцейскай цвердзі, у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны будзе знаходзіцца ў Берасці з 21 па 24 чэрвеня.

Аб’ёмныя светлавыя і гукавыя эфекты, тэатральнае асвятленне, механічныя спецэфекты, датчыкі прысутнасці, галаграмы прайграваюць лютыя баі, дазваляючы адчуць нягоды ваеннага часу.

У нашай краіне праект рэалізуецца Беларускай чыгункай і ААТ “Расійскія чыгункі” ў рамках Года народнага адзінства і прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Ён ажыццяўляецца пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і актыўным садзейнічанні рэспубліканскага добраахвотніцкага цэнтра.

У кожнага з прысутных засталіся незабыўныя ўражанні. Яны быццам бы перанесліся ў часы Вялікай Айчыннай Вайны.

Максім Кісялеўскі,

lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека
Грамадства

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

14 жніўня 2019, 14:3314
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
70 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАМУ ФАЛЬКЛАРЫСТУ АНАТОЛЮ ЛІТВІНОВІЧУ
Навука

70 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАМУ ФАЛЬКЛАРЫСТУ АНАТОЛЮ ЛІТВІНОВІЧУ

2 снежня 2021, 17:5013
Далучайцеся да нас