• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 мая 2022
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Ігар Случак: “Не абараніўшы моўнае права ўчора, сёння страчваеш іншыя чалавечыя правы” Моўны інспектар Ігар Случак разважае на budzma.by, чаму беларусы не змагаюцца за беларускую мову ў сферы паслуг

Ігар Случак: “Не абараніўшы моўнае права ўчора, сёння страчваеш іншыя чалавечыя правы” Моўны інспектар Ігар Случак разважае на budzma.by, чаму беларусы не змагаюцца за беларускую мову ў сферы паслуг

28 чэрвеня 2021, 10:10 Мова 9
Ігар Случак:  “Не абараніўшы моўнае права ўчора, сёння страчваеш іншыя чалавечыя правы” Моўны інспектар Ігар Случак разважае на budzma.by, чаму беларусы не змагаюцца за беларускую мову ў сферы паслуг

Паводле апытання, якое правялі студэнткі ЕГУ для праекта “Discrimination due to national language”, 49 адсоткаў рэспандэнтаў-беларусаў сутыкаліся з адмовай ці абразамі пасля просьбы абслугоўваць іх па-беларуску. Не ўсе беларусы адстаялі свае правы ў такой сітуацыі. А калі спрабавалі гэта зрабіць, то ў 75,9% выпадкаў іх скаргі не былі задаволены.

Юрыст і прадстаўнік ініцыятывы “Умовы для мовы” Ігар Случак распавёў, ці адказныя самі грамадзяне за існаванне моўнай дыскрымінацыі, як на яе ўплываюць тавары з беларускімі назвамі і што можа зрабіць кожны з нас, каб дыскрымінацыя паменшылася.

 

– Толькі 30 адсоткаў рэспандэнтаў, якія ўзялі ўдзел у апытанні, рабілі захады для абароны сваіх моўных правоў (24% пісалі ў кнігу скаргаў і прапаноў, 5% выклікалі кіраўнікоў устаноў, і толькі адзін чалавек звярнуўся ў суд). Большасць – 70% (!) – не змагаліся за свае правы: пакідалі ўстанову ці пераходзілі на рускую мову. Як вы думаеце, чаму пераважная частка беларусаў не намагаецца абараніць свае правы?

– Людзі баяцца ці саромеюцца ісці на канфлікт, каб абараніць свае моўныя і наогул правы. А сутыкненне моў – гэта канфлікт. Ён не ўнікальны, а існуе там, дзе носьбіты адной мовы хочуць дамінаваць над іншай мовай або носьбітамі гэтай мовы.

Таксама нельга забываць, што мова – гэта ў першую чаргу не культура, а сродак камунікацыі. Людзі ў большасці пасіўныя і выбіраюць для камунікацыю тую мову, якая гучыць вакол іх часцей і якую ім пра-паноўваюць “школа-крама-ўлада”.

Пасіўнасць у абароне сваіх моўных правоў, па сутнасці, прывяла Беларусь у той грамадска-палітычны стан, у якім краіна знаходзіцца цяпер. Не абараніўшы моўнае права ўчора, сёння страчваеш іншыя чалавечыя правы.

– Ці з’яўляецца адсутнасць абслугоўвання па-беларуску моўнай дыскрымінацыяй?

– Так, адсутнасць абслугоўвання па-беларуску – гэта дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце, бо чалавеку адмаўляюць у абслугоўванні на роднай і дзяржаўнай мове па прыкмеце менавіта гэтай мовы, навязваючы абслугоўванне на мове, для яго не роднай, на якой ён камунікаваць не хоча і не абавязаны.

– Паводле вынікаў апытання, 74% беларускамоўных рэспандэнтаў вымушана пераходзяць на рускую мову пры абслугоўванні. Як гэтыя людзі ўплываюць на існаванне дыскрымінацыі?

– Такія людзі наўпрост нараджаюць дыскрымінацыю, падтрымліваюць яе. Бо калі б людзі свае моўныя правы актыўна і мэтанакіравана абаранялі, моўнай дыскрымінацыі ўжо б даўно не было. Больш за тое, актыўныя паводзіны чалавека спыняюць узнікненне любой дыскрымінацыі і парушэнне правоў.

Іншымі словамі, беларус, які не абараняе сваё моўнае права, стварае ўмовы для дыскрымінацыі іншых беларусаў. Ён робіцца саўдзельнікам дыскрымінацыі.

– Ігар, як вы лічыце, ад каго залежыць існаванне моўнай дыскрымінацыі: ад улады ці ад простых людзей?

– Дыскрымінацыя і яе існаванне залежаць ад абодвух бакоў – і ад людзей, і ад дзяржавы. Але ўлада мае ў сваім арсенале больш сродкаў, каб гэтую дыскрымінацыю падтрымліваць або спыніць.

Недасканалае заканадаўства стварае ўмовы для дыскрымінацыі. Але і людзі сваімі пасіўнымі паводзінамі спрыяюць таму, што моўнае заканадаўства або практыка яго прымянення застаюцца недасканалымі.

– Як цяперашняе заканадаўства, якое гарантуе двухмоўе, уплывае на стан беларускай мовы ў сферы паслуг?

– Сённяшняе моўнае заканадаўства не гарантуе рэальнага двухмоўя, таму яго ў сферы паслуг няма. Больш за тое, у ад-паведнасці з нормамі ЕАЭС, руская мова з’яўляецца абавязковай, а беларуская – толькі дадатковая або па жаданні.

Гэтыя нормы пераходзяць і ў беларускія тэхнічныя рэгламенты. Яны сталі вышэйшымі за беларускае заканадаўства праз норму аб альтэрнатыўным выкарыстанні дзяржаўных моў, а не аб іх абавяз-ковым ўжыванні.

– Што могуць зрабіць беларусы, каб выпадкаў дыскрымінацыі было менш?

– У любым выпадку, калі чалавек лічыць, што яго моўныя правы парушаныя, ён мусіць напісаць пра гэта ў кнізе заўваг і прапаноў, а таксама напісаць заяву аб прыцягненні да адказнасці паводле арт. 10.16 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб мовах” і падаць яе ў выканкам або адміністрацыю, на тэрыторыі якіх адбылося парушэнне.

Таксама ёсць опцыя звярнуцца ў парламент, міністэрствы і іншыя ўстановы з прапановай удасканалення моўнага зака-надаўства ў той сферы, дзе чалавеку гэтага не хапае.

Вы можаце падаваць зыскавыя заявы ў суд па прыкмеце дыскрымінацыі і парушэння правоў спажыўцоў. І, вядома, мець у сабе моц не пераходзіць на мову, якую вам прапануюць замест роднай.

А яшчэ па магчымасці вы можаце не карыстацца паслугамі тых, хто парушае вашыя моўныя правы.

– Калі звяртаць увагу на меркаванні рускамоўных беларусаў, які бралі ўдзел у апытанні, 93% з іх лічаць праблему дыскрымінацыі паводле нацыянальнай мовы актуальнай, а 95,8% станоўча ставяцца да месцаў, дзе абслугоўванне вядзецца па-беларуску. Што варта рабіць гэтай сацыяльнай групе, каб дыскрымінацыя паменшылася?

– Па-першае, трэба падтрымліваць такія месцы, дзе мы ўсе можам галасаваць за беларускую мову рублём. Хадзіць у краму, дзе абслугоўваюць па-беларуску, у цырульню, у лякарню, у кавярню і гэтак далей. Такія месцы ёсць у каталогу “Свае”. Калі будзе масавы попыт на абслугоўванне па-беларуску, у рускамоўных установах з’явіцца матывацыя выкарыстоўваць беларускую мову.

Па-другое, варта пісаць звароты установам, якія вы наведваеце, з прапановай ужываць беларускую мову. Калі кавярня ці крама паважае сваіх наведвальнікаў, беларуская мова там з’явіцца.

Наогул, такое азначэнне як “рускамоўны” беларус, некарэктнае, бо ў Беларусі, я лічу, няма рускамоўных, а ёсць беларускамоўныя, якія не змаглі супрацьстаяць дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце і якіх гэтая дыскрымінацыя перамагла. Таму яны прыхільна ставяцца да беларускамоўных ініцыятываў, бо гэта іх мова, якую яны хацелі б вярнуць, але, як звычайна такое бывае, чужымі рукамі.

– Некаторыя кампаніі ўжываюць піяр-хады, як рэкламу і назвы па-беларуску, для прыцягнення ўвагі. Так робяць “А1”, “Лідскае”, “Аліварыя”, сетка аўтазаправак “А-100”. Як гэта ўплывае на становішча беларускай мовы ў грамадстве?

– Калі беларуская мова ў кампаніі толькі ў назве, то гэта хутчэй прыкрыццё дыскрымінацыі, чым рэальная барацьба з ёй. Быццам бы беларуская мова ёсць, але ў сапраўднасці дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце ёсць таксама.

Гэта стварае ўражанне, што ў краіне яшчэ засталося месца для беларускай мовы, хоць у рэальнасці яна ператварылася ў праблему як для тых, хто мовай карыстаецца, так і для тых, хто хоча, каб яе стала яшчэ менш, а лепш – каб яна знікла наогул. Знікне беларуская мова – знікне і беларуская дзяржаўнасць.

“Новы час”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Мова - тое, што нас яднае
Мова

Мова - тое, што нас яднае

2 сакавіка 2021, 21:3222
Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў
Грамадства

Памёр гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў

19 студзеня 2021, 10:3522
Гісторыя Магілёўшчыны. Аляксандраўская рэальная вучэльня ў Магілёве
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Аляксандраўская рэальная вучэльня ў Магілёве

26 студзеня 2021, 14:2921
"Такі вядомы і такі просты…"
Культура

"Такі вядомы і такі просты…"

4 студзеня 2021, 23:3520
Далучайцеся да нас