Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Музхвілінка. Гучыць рэтрапласцінка”

“Музхвілінка. Гучыць рэтрапласцінка”

16 чэрвеня 2021, 19:15 Культура 16
“Музхвілінка. Гучыць рэтрапласцінка”

Культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцiнец” працягваецца… Ужо не першы год Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея прымае ў ім удзел і пастаянна з новымі формамі  імпрэзаў. У мінулую суботу, 29 траўня, быў дадзены старт музейна-адукацыйная праграме “Прамова прадметаў”. А вось 5 чэрвеня, на дварэ ля дома-музея можна было паслухаць музыку.

“Музхвілінка. Гучыць рэтрапласцінка” – пад такой назвай пачаргова праз дзве суботы будуць гучаць рамансы, песні ваенных гадоў, аўтарскія, кампазіцыі на розныя падзеі, а таксама музычныя запісы на дзіцячую тэматыку (казкі, інсцэніроўкі). Прыхільнікі рэтрамузыкі такім чынам могуць акунуцца ў мінулы час: сталыя ўзгадаюць свае маладыя гады, а маладое пакаленне параўнае сучасныя песні са спевамі іх продкаў. Трэба зазначыць, што ў фондах Лідскага гістарычна-мастацкага музея захоўваецца звыш тысячы пласцінак. На любы густ. Ахвотны можа прыйсці і паслухаць і такім чынам адпачыць, а таксама і станцаваць, калі пару знойдзе.

Гайда на Замкавую,7. Дом паэта Валянціна Таўлая пастаянна рады сваім наведвальнікам.

Алесь Хітрун,

навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас