Home
Грамадства

На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара

На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара

Інжынер-энергетык Станіслаў Гусак быў адным са стваральнікаў дэмакратычнага руху ў Беларусі на мяжы 80-90 гадоў, з’яўляўся намеснікам старшыні Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі.

З 1993 году ўваходзіў у склад Ценевага кабінета Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, быў у камандзе Зянона Пазьняка на прэзідэнцкіх выбарах 1994 г.

Станіслаў Гусак быў аўтарам праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару, які ў выпадку ягонай рэалізацыі пазбавіў бы Беларусь ад паліўнай залежнасці ад Расеі.

Зянон Пазьняк, Станіслаў Гусак, Аляксандар Дабравольскі. Менск, пачатак 90-х

З кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста трэці»:

«… 15 ліпеня 1993 году ў Доме літаратара за паўтара дзесяцігоддзя яго існаваньня ці не ўпершыню адбыўся форум, дзе пра літаратуру не было сказана ні слова. Тое, пра што гаварылі, з большай верагоднасцю можна было ўявіць у якім-небудзь энергетычным ведамстве ці ў праектным інстытуце.

Некалькі дзясяткаў эканамістаў, інжынераў, праекціроўшчыкаў, навукоўцаў у энергетычнай і нафтавай сферы сабраліся на міжнародную канферэнцыю краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёну «Шляхі пераадолення паліўна-энэргетычнага крызісу».

Станіслаў Гусак на мітынгу, пачатак 90-х

… У сваім выступе Станіслаў Гусак абгрунтаваў неабходнасць стварэння Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара (БЧНК) найперш энергетычнай залежнасцю ад Расеі.

«Аднабаковы арыенцір на пастаўку нафты з Усходу прывёў да таго, што Беларусь цяпер не мае сродкаў дастаўкі нафты акрамя як звязаных з Расеяй», — сказаў ён.

Таксама Гусак прывёў прыклады неадэкватнага, зусім не на карысць Беларусі, гандлёвага абмену з Расеяй.

«За адну тону расейскай нафты Беларусь пастаўляе ў Расею каля трох тонаў калійных соляў, тады як на сусветным рынку цана адной тоны нафты эквівалентная цане дзвюх тонаў калійных соляў. За трактар Менскага трактарнага заводу, рэалізаваны, напрыклад, у Кітаі, можна набыць па сусветных цэнах 110–120 тонаў нафты, за той самы трактар, пастаўлены ў Расею, Беларусь атрымлівае 72 тоны нафты».

Прыгадаў Станіслаў Гусак і ўнёсак Беларусі ў нафтавую сістэму Расеі: «Акрамя таго, штогадовыя ўнёскі Беларусі ў развіццё інфраструктуры Заходняй Сібіры складаюць дзясяткі мільярдаў рублёў. Беларусь штогод у месцах здабычы нафты пракладае 70 кіламетраў дарог, узводзіць 6 000 квадратных мэтраў жылля, будуе дзіцячыя садкі, школы, шпіталі, вядзе буравыя работы і гэтак далей. Агульны аб’ём штогадовых выкананых работ бяз кошту матэрыялаў складае 11 мільярдаў рублёў, а з улікам матэрыялаў і іншых расходаў — 65–75 мільярдаў рублёў. Гэта каля 70 мільёнаў даляраў».

Выснова Гусака была сенсацыйнай: Беларусь набывае расейскую нафту па цэнах удвая вышэйшых за сусветныя. Мушу сказаць, што такія лічбы (а 70 мільёнаў у 1993 годзе былі вялізнай сумай) Кебіч дэпутатам не называў, калі казаў, што «без Расеі не пражыць».

А ў якасці выйсьця прапаноўвалася стварэнне краінамі ўласных інжынерных камунікацый, якія б дазвалялі набываць і транспартаваць нафту па сваіх тэрыторыях з іншых нафтаздабываючых краінаў.

Існавала некалькі варыянтаў агульнага нафтавага комплексу, найлепшым выглядаў той, пры якім можна было абмінуць расейскую Унечу, злучыўшы ўмоўны «паўднёвы» і «паўночны» ўчасткі нафтаправодаў перамычкай. Па тэрыторыі Ўкраіны яна б пралягала на 482 кіламетры, па Беларусі — на 145 кіламетраў. Што да Украіны, дык пры такім варыянце патрабавалася б будаўніцтва на яе тэрыторыі дадатковых чатырох памповачных станцыяў.

Агулам, стварэнне комплексу, у залежнасці ад варыянтаў, каштавала б ад 113 да 182 мільёнаў даляраў.

Заўважу, што ў 1993 годзе гэтая лічба ўяўлялася астранамічнай. У параўнанні з памерамі запазычанасьцяў Расеі, якія Беларусь і Украіна назапасяць за наступныя дзесяцігоддзі — гэта хіба што толькі працэнты ад гэтых крэдытаў. Аднак ужо тады, у ліпені 1993-га, агульны настрой удзельнікаў канферэнцыі быў такі: трэба ісці на гэтыя страты, бо яны дазволяць у будучыні зэканоміць значна большыя сродкі”.

Previous article Праграма мерапрыемстваў у рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» Музейны трыпціх «ЧАС “Ы”» у Доме В. Таўлая 23 мая 2021 г.
Next article У Баранавічах разбіўся ваенны самалёт

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201918
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

Верас 27th, 202416
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016